Грыбныя камарыкі (Mycetophilidae) — сямейства насякомых падатрада даўгавусых двухкрылых.
Апісанне
Даўжыня цела 2–12 мм. Будовай падобныя да камароў. Галава круглаватая або падоўжаная. Вочы вялікія, фасетачныя, ёсць 2-3 простыя вочкі. Хабаток кароткі з шырокімі сысучымі лопасцямі. Ногі доўгія, тонкія. У большасці відаў крылы адносна доўгія.
Пашырэнне
Пашыраны ўсясветна, каля 3000 відаў. На Беларусі ў сырых дісцевых лясах адзначана звыш 350 відаў, найбольш пашыраны грыбны камарык звычайны (Mycetophila fungorum).
Лічынкі развіваюцца ў губавых і базідыяльных грыбах або пад карой гнілых дрэў. Дарослыя жывуць у глебе, пад пнямі, у моху. Пашкоджаныя лічынкамі ядомыя грыбы непрыдатныя для спажывання.
Многія зімуюць у фазе імага і нярэдка трапляюцца ў адлігу на снезе.