Грэмячынск (руск.: Гремячинск) — горад (з 1949 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Грэмячынскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 11,4 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1941 годзе.
Горад размешчаны па берагах рэчкі Грэмячая, якая ўпадае ў раку Вільву, прыток ракі Усьвы, за 176 км ад Пермі. За 6 км ад горада знаходзіцца бліжэйшая чыгуначная станцыя Баская (лінія Чусаўская — Салікамск).
Сярод прамысловасці вядучае месца займае лесаперапрацоўка, у горадзе працуюць таксама газакампрэсарная станцыя, завод «Аўтаспецабсталяванне». Здабыча вугалю спыненая, цагельня зачынена. Грэмячынск пастаўляе ў іншыя рэгіёны Расіі лес і піламатэрыялы, гаражнае абсталяванне, дроташвейныя машыны.