Гукапіс
Гу́капіс — такія гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць. Сярод іх вылучаюцца гукавая анафара, эпіфара, кальцо, стык. Асобнымі відамі гукапісу, апрача названых, з'яўляюцца алітэрацыя, асананс, гукаперайманне. У паэтычнай практыцы, як правіла, усе яны выкарыстоўваюцца ў спалучэнні, суадносячыся з лексікай, інтанацыйна-сінтаксічнай арганізацыяй вершаванага радка.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.