Гусаркаўскі сельсавет
Гусаркаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клімавіцкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гусарка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Васільеў Анатоль Леанідавіч |
Кіраўнік спраў | Федарэнка Валянціна Мікалаеўна |
Насельніцтва (2021) | 844 |
Плошча | 146,2 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2244 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гуса́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гусарка.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гусаркаўскі (Гусарскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Краснае, Пожар, Рэкта і Чэпелькі)[1]. 25 лістапада 2009 года скасавана вёска Пожар[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Круглае і Хацень, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лазовіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы)[4].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2015 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Гаспадаркі |
---|---|---|---|
Азерцы | вёска | 5 | 5 |
Бліунг | вёска | 13 | 8 |
Бухоўка | вёска | 7 | 7 |
Востраў | вёска | 1 | 1 |
Гусарка | вёска | 58 | 28 |
Ерашоўка | вёска | 19 | 10 |
Зімніцы | вёска | 5 | 4 |
Зялёны Клін | вёска | 37 | 17 |
Канахоўка | вёска | 76 | 32 |
Круглае | вёска | 22 | 13 |
Паўлавічы | вёска | 282 | 112 |
Рэкта | вёска | 9 | 6 |
Селішча | вёска | 35 | 21 |
Свірэль | вёска | 62 | 32 |
Свішчава | вёска | 45 | 22 |
Хацень | вёска | 412 | 141 |
Чэпелькі | вёска | 7 | 3 |
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[5] |
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 443 чалавекі[6], з іх 95,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія[7]. Станам на 2015 год насельніцтва Гусаркаўскага сельсавета складала 1095 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 844 чалавекі. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 813 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Гусарковский сельсовет
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.