Гістарычны цэнтр Порача з Еўфразіевай базілікай
Славутасць | |
Еўфразіева базіліка | |
---|---|
Eufrazijeva bazilika | |
45°13′43″ пн. ш. 13°35′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Харватыя |
Месцазнаходжанне | Порач |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Poreč-Pula[d] |
Архітэктурны стыль | Візантыйская архітэктура |
Дата заснавання | VI век |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўфразіева базіліка — раннехрысціянская базіліка ў горадзе Порач у Харватыі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Порач размешчаны на захадным узбярэжжы паўвострава Істрыі на беразе лагуны працягласцю 64 км, гэта адно з нешматлікіх міжземнаморскіх месцаў, дзе можна заўважыць старажытнарымскую аснову горада з яго храмамі, дамамі, сярэднявечнымі крапаснымі сценамі і вежамі. У старой частцы сустракаюцца невялікія скверы з векавымі соснамі, утульнымі дворыкамі, а многія будынкі стаяць на фундаментах старажытнарымскіх пабудоў.
Галоўная магістраль старажытнарымскага горада сёння называецца Дэкуманскай вуліцай і сканчваецца на плошчы Марафор, дзе бачны рэшткі антычных калон.
Фасады дамоў захоўваюць стыль венецыянскай готыкі. На весь свет знакамітая базіліка Св. Еўфразія (6 ст.) з яе цудоўнай візантыйскай мазаікай. Яна мае 3 нефы, атрыум і 8-вугольны баптыстэрый. Мармурныя калоны базілікі ўпрыгожаны багата арнаментаванымі капітэлямі. Сярод мазаічных сюжэтаў яркімі фарбамі на залатым фоне прываблівае выява Божай Маці з немаўлём.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 809 рус. • англ. • фр. |
Літаратура
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.