Гісторыя Лёвенскага ўніверсітэта да падзелу
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Castle_Arenberg%2C_Katholieke_Universiteit_Leuven_adj.jpg/300px-Castle_Arenberg%2C_Katholieke_Universiteit_Leuven_adj.jpg)
Гісторыя Лёвенскага ўніверсітэта да падзелу (лац.: Universitas lovaniensis) — гісторыя самага першага і самага вядомага ўніверсітэта Бельгіі, якая ўключае гісторыю старога Лёвенскага ўніверсітэта і Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта, які ўзнік у ім пазней. Адкрыццё Лёвенскага ўніверсітэта санкцыянаваў у 1425 годзе Папа Рымскі Марцін V па хадайніцтве герцага Жана IV Брабанцкага.
З прыходам французаў у 1797 годзе Лёвенскі ўніверсітэт спасціг лёс усіх рэгіянальных універсітэтаў Францыі: ён быў скасаваны. Адроджаны мясцовым епіскапствам у 1834 годзе ў г. Мехелен, у наступным годзе пераехаў у Лёвен, усталяваўшы такім чынам пераемнасць з навучальнай установай дарэвалюцыйнага часу. Мовай выкладання доўгі час была латынь, у XIX стагоддзі латынь і французская, з 1930 года — французская і нідэрландская.
Пасля 1968 года ўніверсітэт падзяліўся. З-за пратэстаў фламандцаў франкамоўны паток вымушаны быў пакінуць горад Лёвен і заняў новы студгарадок ужо на тэрыторыі Валоніі.
Агульная храналогія
Новыя ўніверсітэты
У канцы крызісу 1968 года ўніверсітэт падзяляецца на дзве асобныя галіны:
- Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт — нідэрландамоўную, якая засталася ў Лёвене на месцы старога ўніверсітэта.
- Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт — франкамоўную, якая пераехала ў новы горад Лувен-ля-Нёў, Валонія.