Далмацый Старэйшы
Флавій Далмацый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Dalmatius | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | IV стагоддзе | ||||||
Смерць | 337 | ||||||
Бацька | Канстанцый I Хлор | ||||||
Маці | Флавія Максіміяна Феадора | ||||||
Дзеці |
1) Далмацый Малодшы 2) Ганібаліян Малодшы |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Флавій Далмацый (лац.: Flavius Dalmatius, забіты ў 337 годзе), вядомы таксама як Далмацый Старэйшы, — рымскі дзяржаўны дзеяч першай паловы IV стагоддзя, прадстаўнік дынастыі Канстанціна.
Біяграфія
Далмацый быў адным з адзінакроўных братоў Канстанціна Вялікага ад другога шлюбу Канстанцыя Хлора з Флавіяй Максіміянай Феадорай.
У 306 годзе, па патрабаванні Алены, ён быў адасланы далей ад імператарскага двара. Далмацый правёў юнацтва ў гальскай Талозе (суч. Тулуза). Верагодна, што двое ягоных сыноў, Далмацый Малодшы і Ганібаліян Малодшы, нарадзіліся тут. У сярэдзіне 320-х гадоў Флавій Далмацый вярнуўся у Канстанцінопаль. У 333 годзе Канстанцін прызначыў яго цэнзарам, а таксама консулам разам з Даміцыем Зенафілам.
У Антыёхіі (суч. Антак'я) адказваў за бяспеку ўсходніх граніц імперыі. У гэты перыяд Далмацый разглядаў справу епіскапа Афанасія Александрыйскага. У 334 годзе Далмацый здушыў паўстанне Калокера, які абвясціў сябе імператарам на Кіпры. У наступным годзе ён паслаў салдат, каб выратаваць жыццё Афанасію. Абодва ягоныя сыны былі прызначаны на важныя пасады ў імперыі. Але пасля смерці Канстанціна Вялікага ў маі 337 года Канстанцый II першым паспеў прыбыць у Канстанцінопаль і стаць удзельнікам палацавай змовы, якая ставіла за мэту перадаць уладу над імперыяй толькі сынам Канстанціна: Канстанціну II, Канстанцыю II і Канстанту. Флавій Далмацый і ягоныя сыны былі забіты. Загінулі амаль усе сваякі Канстанціна Вялікага.
Выжылі толькі Канстанцый Гал і Флавій Юліян, сыны Юлія Канстанцыя, аднаго з адзінакроўных братоў Канстанціна.
Крыніцы
Літаратура
- Jones A. H. M. Flavius Dalmatius 6 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I: A.D. 260–395. — P. 240—241. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].