Далянь
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Далянь — горад у паўночна-ўсходняй частцы Кітая, порт у заліве Даляньвань Жоўтага мора на паўднёвым ускрайку Ляадунскага паўвострава. Другі па велічыні горад правінцыі Ляанін. На захадзе прымыкае да Бахайскага заліва і з’яўляецца часткай эканамічнай зоны Бахайскага кольца. Акрамя таго, з’яўляецца «варотамі» для Паўночна-ўсходніх правінцый КНР. Даўжыня берагавой лініі — 1906 км (за выключэннем астравоў). Насельніцтва — 6,2 млн чалавек.
Універсітэты
- Даляньскі ўніверсітэт
- Даляньскі медыцынскі ўніверсітэт
- Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт
- Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Ляанінскі педагагічны ўніверсітэт
Транспарт
Даляньскі метрапалітэн, Даляньскі трамвай.
Гарады-пабрацімы
Далянь з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Шчэцін, Польшча
Глазга, Вялікабрытанія
Кітакюсю, Японія
Гаўр, Францыя
Ванкувер, Канада
Охрыд, Паўночная Македонія
Брэмен, Германія
Інчхон, Паўднёвая Карэя
Окленд, ЗША
Х’юстан, ЗША
Ростак, Германія
Майдзуру, Японія
Уладзівасток, Расія
Пуэнт-Нуар, Рэспубліка Конга
Адэлаіда, Аўстралія
Бая-Бланка, Аргенціна
Сурабая, Інданезія
Энсхедэ, Нідэрланды
Вядомыя асобы
- Мікалай Іванавіч Сеўрукоў (нар. 1947) — беларускі баяніст, педагог.
Зноскі
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Далянь
- Карта рэгіёна Люйда Архівавана 11 лістапада 2010. (кіт.)
- Афіцыйны сайт Урады горада Далянь Архівавана 27 ліпеня 2013. (кіт.)