Дама́ны[1] (Hyracoidea) — невялікія, траваедныя млекакормячыя, налічваюць 4 віды. Жывуць у Афрыцы і на Сярэднім Усходзе. Нягледзячы на пасрэдны выгляд сучасных даманаў, яны маюць далёкае дагістарычнае паходжанне. Даманы, магчыма, бліжэйшыя сваякі сучасных сланоў.