Даніла Валер’евіч Казлоўскі
Даніла Казлоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 мая 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Уршула Магдалена Малка[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | мадэль, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Узнагароды | «Залаты арол» (2013) |
IMDb | ID 1572716 |
![]() |
Даніла Валер’евіч Казлоўскі (нар. 3 мая 1985, Масква) — расійскі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія
Нарадзіўся 3 мая 1985 года ў Маскве[1]. Акрамя яго ў сям’і яшчэ два браты — старэйшы Ягор і малодшы Іван. Бацька Данілы, Валерый Іванавіч Казлоўскі,— заслужаны працаўнік культуры РФ, доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік, арганізатар кафедры рэкламы ў Маскоўскім універсітэце — МДУКМ, а таксама першай у Расіі Вышэйшай школы рэкламы і першага Расійскага студэнцкага фестывалю сацыяльнай рэкламы.
З дзяцінства займаўся танцамі і вакалам, іграе на саксафоне і альце. Цягам шасці гадоў, па жаданні бацькоў, Даніла праходзіў вучобу ў Кранштацкім марскім кадэцкім корпусе, скончыў навучанне ў 2002 годзе. У кіно акцёр пачынае здымацца яшчэ ў 1998 годзе. Яго першая роля — роля хулігана ў серыяле «Простыя ісціны». Менавіта гэта і стала вырашальным у жыцці Казлоўскага пры выбары далейшай прафесіі. Таму, пасля заканчэння вучобы ў кадэцкім корпусе, Даніла, насуперак усім угаворам і перасцярогам, паступае ў Санкт-Пецярбургскую тэатральную акадэмію, на акцёрска-рэжысёрскі курс пад кіраўніцтвам Льва Додзіна (скончыў ў 2007 годзе). Пачынаючы з другога курсу, акцёр рэгулярна здымаецца ў кіно. Часам за год яму ўдаецца прыняць удзел у здымках 3-4 карцін. У 2006 годзе Даніла Казлоўскі быў ганараваны звання Лаўрэата прэміі расійскай кінакрытыкі і кінапрэсы «Белы слон» за ролю ў мастацкім фільме «Garpastum». На сённяшні дзень акцёр зняўся больш чым у дваццаці кінакарцінах.
Іграе галоўныя ролі ў спектаклях Пецярбургскага акадэмічнага малога драматычнага тэатра — Тэатра Еўропы і здымаецца ў кіно.
Галівудскі дэбют у фільме ў Казлоўскага адбыўся ў карціне Марка Уотэрса «Акадэмія вампіраў» (Vampire Academy), створаным па серыі кніг амерыканскай пісьменніцы Райчэл Мід. Казлоўскі сыграў у фільме Дзмітрыя Белікава — настаўніка адной з гераінь фільма.
Зняўся ў рэкламным роліку Chanel з актрысай Кірай Найтлі[2][3].
Актыўна займаецца дабрачыннасцю[4][5].
Асабістае жыццё
Увосень 2008 года ажаніўся з актрысай МДТ Уршуляй Магдаленай Малкай. У 2011 годзе развёўся. У пачатку лютага 2013 года часопіс «7 дзён» паведаміў пра раман Юліі Снігір з акцёрам Данілам Казлоўскім, з якім яна разам здымалася ў гістарычнай драме французскага рэжысёра Жазэ Даяна «Распуцін». У 2015 годзе стала вядома пра адносіны Данілы з Вольгай Зуевай.
Ролі ў тэатры
- «Кароль Лір» — Эдгар
- «Варшаўская мелодыя» — Віктар
- «Жыццё і лёс» — Новікаў
- «Валадар мух» — Ральф
- «Ларэнзача» — Ларэнзача
- «Вераломства і каханне» — Фердынанд
- «Вішнёвы сад» — Лапахін
Фільмаграфія
Год | Назва | Роля | ||
---|---|---|---|---|
1999 | с | Простыя ісціны | шасцікласнік | |
2003 | с | Я ўсё вырашу сама: Танцуючая на хвалях | Валера | |
2003 | с | Вуліцы разбітых ліхтароў. Мянты-5 | салдат-дэзертыр Папоў | |
тф | Сісі — мяцежная імператрыца | юны Франц Іосіф | ру | |
ф | На верхняй Маслаўцы | Мадыльяні | ру | |
ф | Гарпастум | Мікалай | ру | |
2006 | с | Алька | Лёня Астахаў | |
ф | Злачынства і надвор'е | Віктар | ру | |
ф | Завяшчанне Леніна | Сяргей | ру | |
ф | Мы з будучыні | Сяргей Філатаў (Борман) | ру | |
ф | Веселуны | Люся (Люся Касматая), Дзіма, травесці | ру | |
2009 | с | А. Д. | Данііл Агеяў | |
ф | Гамлет. XXI стагоддзе | Лаэрт | ру | |
ф | Адзіночка | Андрэй Грамоў | ру | |
2010 | с | Замах | Яўген Костин | |
ф | Масква, я люблю цябе | таксіст | ру | |
ф | Гальфстрым пад айсбергам | Ари Брыльскі | ру | |
ф | Мішэнь | Митя | ру | |
ф | Пяць нявест | Аляксей Каверин | ру | |
ф | Шхера-18 | Андрэй Ягораў | ру | |
ф | Распуцін | Вялікі князь Дзмітрый Паўлавіч | ру | |
ф | Шпіён | Ягор Дорын | ру | |
ф | Духless | Макс Андрэеў | ру | |
ф | Легенда № 17 | Валерый Харламаў | ру | |
тф | Усё пачалося ў Харбіне | Барыс Эйбажэнка | ру | |
ф | Акадэмія вампіраў | Дзмітрый Белікаў | ру | |
ф | Дуброўскі | Уладзімір Дуброўскі | ру | |
ф | Хардкор | Акан | ру | |
ф | Статус: Свабодны | Мікіта | ру | |
ф | Духless 2 | Макс Андрэеў | ру | |
ф | Экіпаж | Аляксей Гушчын | ру | |
ф | Дэкаратар | Эраст Фандорын | ру | |
ф | Вікінг | Уладзімір Святаславіч | ру |
Узнагароды
- 2006 — Прэмія «Белы слон» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Гарпастум»
- 2006 — Лаўрэат прэміі «Залаты сафіт» за ролю Эдгара ў спектаклі «Кароль Лір»[6].
- 2008 — «Лепшая галоўная мужчынская роля» — у фільме «Мы з будучыні» (рэжысёр А. Малюкоў) на XVI Фестывалі акцёраў кіно «Сузор’е-2008» (Цвер).
- 2013 — Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі «Залаты арол» за «Лепшую мужчынскую ролю» (фільм «Духless»).
- 2013 — Намінацыя на прэмію «Ніка» за Лепшую мужчынскую ролю (фільм «Духless»).
- 2013 — Лаўрэат прэміі «ТОП 50» Архівавана 5 красавіка 2018. часопіса «Собака.ru» у намінацыі «Кіно»
- 2013 — Чалавек года па версіі GQ.
- 2013 — «Мужчына года» па версіі часопіса Glamour[7].
- 2014 — Намінацыя на прэмію «Залаты арол» За лепшую мужчынскую ролю (фільм «Легенда № 17»).
- 2014 — Атрымаў прэмію «Фігаро» ў намінацыі «Лепшыя з лепшых», якую ўручаюць за выкананне роляў на драматычнай сцэне.
- 2014 — Лаўрэат прэміі «ТОП 50» Архівавана 5 красавіка 2018. часопіса «Сабака.ru» у намінацыі «Кіно»
- 2014 — Атрымаў прэмію Алега Янкоўскага за ролю Лапахіна ў спектаклі Льва Додзіна «Вішнёвы сад» у Малым Драматычным тэатры.
Зноскі
- ↑ Акадэмічны Малы Драматычны Тэатр — Тэатр Еўропы Архівавана 23 чэрвеня 2012.
- ↑ Даніла Казлоўскі зняўся ў рэкламе Chanel з Кірай Найтлі
- ↑ Кіра Найтлі і Даніла Казлоўскі ў рэкламе «Chanel». Акцёры зняліся ў міні-фільме ў падтрымку «Coco Mademoiselle»
- ↑ Інтэрв’ю пра дабрачынную дзейнасць
- ↑ Даніла Казлоўскі адкрыў цэнтр для аўтыстаў
- ↑ Даніла Казлоўскі на сайце Тэатра Еўропы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
- ↑ Жанчынай года Glamour 2013 стала Дума, Мужчынам года – Даніла Казлоўскі . Piter.TV (13 лістапада 2013). Праверана 18 лістапада 2013.
Спасылкі
- Данііл Казлоўскі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Пра Данілу Казлоўскім
- Даніла Казлоўскі: "Я плакаў, чытаючы сцэнарый «Легенды» — інтэрв’ю на сайце 7 Дзён
- Рамм, Вита. «Пули, к счастью, были ненастоящими» (22 лютага 2008). — интервью на сайте izvestia.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 1 ноября 2009.
- Азадовский, Роман. «Кронштадтский мятежник» (2 лютага 2006). — интервью на сайте newizv.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 1 лістапада 2009.