Джабар Расулаў
Джабар Расулаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
тадж.: Ҷаббор Расулович Расулов | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Tursun Uljabayev[d] | ||||||
Пераемнік | Рахмон Набіеў | ||||||
Нараджэнне | 10 ліпеня 1913 | ||||||
Смерць | 4 красавіка 1982 (68 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Джабар (Джабор) Расулаў (тадж. Ҷаббор Расулович Расул: 10 ліпеня 1913, Худжанд — 4 красавіка 1982, Душанбэ) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, вучоны-аграном, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. Вядомы як першы сакратар ЦК Кампартыі Таджыкскай ССР (кіраўнік рэспублікі) з 12 красавіка 1961 года па 4 красавіка 1982 года.
Старшыня Савета міністраў Таджыкскай ССР (гэта значыць кіраўнік урада) у 1946—1956 гадах, народны камісар (міністр) замежных спраў Таджыкскай ССР у 1946—1955 гадах, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі СССР у 1955—1958 гадах, пасол СССР у Рэспубліцы Тога як 1960—1961 гадах. Герой Сацыялістычнай Працы, дзевяціразовы кавалер ордэна Леніна, кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, кавалер ордэна Айчыннай вайны 2-й ступені, трохразовы кавалер ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, уладальнік шматлікіх медалёў. Садзейнічаў індустрыялізацыі Таджыкістана, таксама ўзняў сельскую гаспадарку Таджыкістана на новы ўзровень.