Джарэд Айзекман
Джарэд Айзекман | |
---|---|
англ.: Jared Isaacman | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 11 лютага 1983[1] (41 год) |
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
![]() |
Джарэд Айзекман (англ.: Jared Isaacman, нар. 11 лютага 1983, Уэстфілд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі бізнесмен, мільярдэр[4], лётчык і касманаўт. Спонсар і камандзір экіпажа SpaceX Inspiration4, першага прыватнага палёту чалавека ў космас з выключна цывільным экіпажам.
Палёт стартаваў з касмадрома цэнтра Кэнэдзі ў Фларыдзе 16 верасня 2021 года і скончыўся праз тры дні пасля вяртання на Зямлю з арбіты вышынёй 585 кіламетраў. Місія была часткай збору сродкаў для дзіцячай бальніцы, на якую Айзекман збіраецца ахвяраваць 100 мільёнаў долараў[5].
10 верасня 2024 года стартаваў на караблі Crew Dragon у якасці камандзіра экіпажа касмічнай місіі Polaris Dawn.
Раннія гады
Джарэд Айзекман нарадзіўся 11 лютага 1983 года ў штаце Нью-Джэрсі ў яўрэйскай сям’і[6][7]. Джарэд вучыўся ў пачатковай школе ў Уэстфілдзе, штат Нью-Джэрсі. З 6-га па 8-ы клас Джарэд наведваў сярэднюю школу Уільяма Аніна, дзе ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Монікай Чаканай.
Калі яму было 14 гадоў, Джарэд выявіў здольнасць да рамонту камп’ютараў і адкрыў бізнес па тэхнічным абслугоўванні і рамонце камп’ютараў у падвале сваіх бацькоў пад назвай Deco Systems. Праз два гады гэтая дзейнасць прывяла да таго, што адзін з яго кліентаў прапанаваў яму працу на поўную стаўку, а Джарэд вырашыў кінуць сярэднюю школу, каб прыняць гэтую прапанову[8].
Бізнес-кар’ера
У 1999 годзе Айзекман заснаваў кампанію па апрацоўцы рознічных плацяжоў. Ён дагэтуль з’яўляецца генеральным дырэктарам кампаніі[9]. У 2020 годзе кампанія была перайменавана ў Shift4 Payments. Абарот кампаніі складае больш за 200 мільярдаў долараў у год[8].
У 2012 годзе Джарэд Айзекман стаў сузаснавальнікам кампаніі Draken International, размешчанай у Фларыдзе, якая навучае пілотаў для Узброеных Сіл ЗША. Кампанія кіруе адным з найбуйнейшых у свеце паркаў прыватных знішчальнікаў[9].
Асбістае жыццё
У 2004 годзе Айзекман пачаў браць лётныя ўрокі. У 2009 годзе ён усталяваў сусветны рэкорд па кругасветным пералёце[9]. У 2011 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра ў галіне прафесійнай аэранаўтыкі ў авіяцыйным універсітэце Эмбры-Рэдла. Мае кваліфікацыю пілота на некалькіх ваенных рэактыўных самалётах[8]. У свае 20 гадоў ён удзельнічаў у шматлікіх авіяшоў, але да 30 гадоў перастаў кіраваць самалётамі.
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Асабістыя дасягненні
Пілот авіяшоў
У 2000-х гадах удзельнічаў у авіяшоў разам з Black Diamond Jet Team[10].
Сусветны рэкорд пералёту
У 2008 годзе Айзекман паспрабаваў усталяваць сусветны рэкорд па кругасветнаму пералёту на лёгкім рэактыўным самалёце, здзейсніўшы кругасветнае падарожжа за 83 гадзіны, што ледзь даўжэй за дзеючы тады рэкорд ў 82 гадзіны.
У красавіку 2009 года ён усталяваў сусветны рэкорд па кругасветным падарожжы на лёгкім рэактыўным самалёце, здзейсніўшы пералёт за 61 гадзіну 51 хвіліну, што прыкладна на 20 гадзін хутчэй, чым папярэдні рэкорд у 82 гадзіны[9]. Ён лётаў на самалёце Cessna Citation CJ2 з двума іншымі членамі экіпажа, прапускаючы прыпынкі ў Індыі і Японіі, дзе ён сутыкнуўся з шматгадзіннымі затрымкамі на зямлі ў сваёй папярэдняй спробе ў 2008 годзе.
Касмічныя палёты
Першы палёт
У лютым 2021 года Айзекман абвясціў, што будзе камандаваць Inspiration4, першым прыватным пілатуемым касмічным палётам, у якім ніхто з людзей на борце не з’яўляецца прадстаўніком дзяржаўных агенцтваў[11]. Касмічная экспедыцыя на борце касмічнага карабля Crew Dragon, запушчанага ракетай-носьбітам Falcon 9 адбылася 16 верасня 2021 года і прываднілася праз 3 дні.
Айзекман атрымаў пазыўны «Грак» падчас лётнай падрыхтоўкі[12]. Яго партрэт быў змешчаны на вокладцы часопіса Time.
Падчас місіі Айзекман увайшоў у гісторыю, упершыню зрабіўшы дзве таталізатарныя стаўкі з космасу, размясціўшы стаўкі на клубы амерыканскага футбола[13].
Другі палёт
10 верасня 2024 года ў 09:23:49 UTC стартаваў на караблі Crew Dragon са стартавай пляцоўкі LC-39A Касмічнага цэнтра Кенэдзі ў Фларыдзе ў якасці камандзіра экіпажа місіі Polaris Dawn[14][15].
12 верасня 2024 года стаў першым непрафесійным касманаўтам, які здейсніў выхад у адкрыты космас.
Крыніцы
- ↑ https://www.bjtonline.com/business-jet-news/jared-isaacman
- ↑ https://arstechnica.com/science/2021/02/spacex-announces-first-free-flyer-human-spaceflight/
- ↑ https://www.forbes.com/sites/giacomotognini/2020/10/07/meet-the-new-billionaire-who-dropped-out-of-high-school-and-flies-fighter-jets-for-fun/
- ↑ Профиль в журнале Форбс: Джаред Айзекман (англ.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ Sheetz. SpaceX is set to launch four nonprofessional astronauts to orbit: Here's what you should know (англ.). CNBC (15 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Business. How to practice religion could be a big question for some space tourists (англ.) . CNN. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2022. Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ AFP. Rocket man: Jared Isaacman is leading the first trip to space without astronauts (англ.) . The Forward. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ а б в Tognini. Meet The New Billionaire Who Dropped Out of High School and Flies Fighter Jets for Fun (англ.) . Forbes (7 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2021. Праверана 1 лютага 2021.
- ↑ а б в г Segran. Meet The Fighter-Jet-Flying 32-Year-Old On Top Of The Payments Industry (англ.) . Fast Company (13 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2021. Праверана 23 жніўня 2020.
- ↑ Thomas Burghardt. SpaceX announces Inspiration4, all-civilian space mission in support of St Jude's Hospital (англ.). NasaSpaceFlight.com (1 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2021. Праверана 26 верасня 2021.
- ↑ Chang, Kenneth (2021-02-01). "To Get on This SpaceX Flight, You Don't Have to Be Rich, Just Lucky". New York Times. Архівавана з арыгінала 2021-02-01. Праверана 2021-02-02.
- ↑ Thompson. Inspiration4's call signs: The crew of SpaceX's all-civilian mission have special nicknames (англ.). Space.com (15 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 15 верасня 2021.
- ↑ Inspiration4 leader places first-ever sports bet from space (англ.). Fox Broadcasting Company (17 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Что известно о пилотируемой миссии Polaris Dawn . tass.ru. Праверана 10 верасня 2024.
- ↑ Миссия Polaris Dawn началась . novosti-kosmonavtiki.ru. Праверана 10 верасня 2024.