Джо Бэр
Джо Бэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 жніўня 1929[1][2][…] (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | John Wesley[d] |
Род дзейнасці | мастачка, рысавальнік, фатографка, архітэктурны чарцёжнік, артыстка |
Жанр | абстракцыянізм[6] і фігуратывізм[d][6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | minimalism[d][7] |
Узнагароды | |
Сайт | jobaer.net |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джо Бэр (англ.: Jo Baer; нар.7 жніўня 1929, Сіэтл) — амерыканская мастачка, прадстаўніц мінімалізму. Вучылася ў Нью-Ёрку, дзе вынайшла сваю манахромную мінімалістычную тэхніку.
У 1977 годзе Бэр правяла выставу ў Музеі сучаснага мастацтва ў Оксфардзе, падчас якой яна пазнаёмілася з брытанскім мастаком Брусам Робінсам. Яны жылі і працавалі разам з 1978 па 1984 год, спачатку ў Ірландыі, а затым з 1982 па 1984 год у Лондане, ствараючы карціны, малюнкі і тэксты.
У 1984 годзе Бэр адна пераехала ў Амстэрдам, дзе жыве з тых часоў. У 1990-я гады карціны Бэр сталі, па яе словах, «больш дэкларатыўнымі» з больш насычанымі колерамі, больш рэзкімі кантрастамі светла-цёмнага і больш амбіцыйнай культурнай і сацыяльнай крытыкай. Разрозненыя вобразы і сімвалы з амерыканскай, еўрапейскай, азіяцкай і класічнай цывілізацый спалучаны з цытатамі з літаратуры і густа напластаванымі алюзіямі на тэмы вайны, сэксуальнасці, разбурэння свету прыроды, прагнасці, несправядлівасці, рэпрэсій, мімалётнасці і смерці.
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/3494 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Jo Baer
- ↑ https://doi.org/10.1093/benz/9780199773787.article.B00009915
- ↑ https://en.isabart.org/person/113738
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б http://www.artnet.com/artists/jo-baer/
- ↑ https://www.guggenheim.org/artwork/artist/jo-baer