Джо Пешы

Джо Пешы
Імя пры нараджэнні англ.: Joseph Frank Pesci
Род дзейнасці комік, музыкант, характарны акцёр, спявак, кінаакцёр, акцёр, тэлеакцёр
Дата нараджэння 9 лютага 1943(1943-02-09)[1][2] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне рыма-каталік[d][3]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Фрэнк «Джо» Пешы (англ.: Joseph Frank "Joe" Pesci; нар.9 лютага 1943, Ньюарк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, комік і спявак. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Марцінам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Слаўныя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірландзец» (2019).

Роля Томі Дэвіта ў «Слаўных хлопцах» прынесла Пешы прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшы акцёр другога плана»; за ролю ў «Шалёным быку» быў адзначаны прэміяй BAFTA як лепшы навічок.

Сярод іншых яркіх работ акцёра — калядныя камедыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амерыцы», аскараносная кінакамедыя «Мой стрыечны брат Віні» і серыя фільмаў «Смяротная зброя». Пешы таксама з’яўляецца правобразам персанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасць і «культавы» статус.

Зноскі

  1. Joe Pesci // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Joe Pesci // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://hollowverse.com/joe-pesci/