Джон Логан

Джон Логан
Род дзейнасці сцэнарыст, пісьменнік, кінапрадзюсар, драматург, кінасцэнарыст, кінарэжысёр, выканаўчы прадзюсар, тэлеакцёр
Дата нараджэння 24 верасня 1961(1961-09-24)[1] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Дэвід Логан (англ.: John David Logan, нар. 24 верасня 1961, Чыкага, ЗША) — амерыканскі драматург, сцэнарыст і кінапрадзюсар. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнарый.

Логан быў паспяховым драматургам у Чыкага на працягу многіх гадоў, перш чым перайшоў у кінадраматургію. Яго першая п’еса «Never the Sinner» распавядае гісторыю злачынцаў Леапольда і Лёба. Наступныя яго п’есы — гэта «Хаўптман» пра выкраданне сына Ліндберга і «Riverview» — музычная меладрама, дзеянне якой адбываецца ў знакамітым парку забаў Рыверв’ю Парк у Чыкага.

Яго п’еса «Чырвонае» пра мастака Марка Ротка, пастаўленая ў тэатры Donmar Warehouse у Лондане ў снежні 2009 годаі на Брадвеі, у сярэдзіне чэрвеня 2010 года атрымала шэсць прэмій «Тоні»: за найлепшую п’есу, найлепшую рэжысуру п’есы, найлепшую галоўную ролю ў п’есе — Эдзі Рэдмэйн, найлепшы сцэнічны дызайн — Крыстафер Орам, найлепшае светлавое афармленне — Ніл Осцін і лепшае гукавое афармленне — Адам Корк.

Логан напісаў сцэнарыі да фільмаў «Штонядзелю» і «Праект 281». У 2001 годзе разам з Дэвідам Франзоні і Уільямам Нікалсанам быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар да фільма «Гладыятар». У 2005 годзе атрымаў яшчэ адну намінацыю «Оскар», на гэты раз за сцэнарый да фільма «Авіятар» рэжысёра Марціна Скарсэзэ з Леанарда Дзі Капрыа ў галоўнай ролі. Іншыя вядомыя фільмы, да якіх ён напісаў сцэнары, уключаюць у сябе «Зорны шлях: Адплата», «Машына часу», «Апошні самурай» і мюзікл рэжысёра Ціма Бэртана «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт».

Апошнія фільмы, дзе Логан выступіў сцэнарыстам — гэта мультфільм «Ранга» рэжысёра Гора Вербінскі, дзе галоўную ролю агучваў Джоні Дэп, экранізацыя трагедыі Шэкспіра «Карыялан» рэжысёра і выканаўцы галоўнай ролі Рэйфа Файнса, экранізацыя кнігі "Вынаходніцтва 23-і фільм пра Джэймса Бонда «007: Каардынаты „Скайфол“», сумесна з Нілам Пёрвісам і Робертам Уэйдам.

Зноскі

  1. John Logan // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.