Джон Пім
Джон Пім | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
1584[1][2][…] |
Смерць |
8 снежня 1643[3][4][…] |
Месца пахавання | |
Бацька | Alexander Pym[d][5] |
Маці | Philippa Colles[d][5] |
Жонка | Anna Hooker[d][6] |
Дзеці | Sir Charles Pym, 1st Baronet[d], Alexander Pym[d][5] і Dorothy Pym[d][5] |
Член у | |
Адукацыя | |
![]() |
Джон Пім (англ.: John Pym, каля 1584, Браймар, Сомерсетшыр — 8 снежня 1643, Лондан) — англійскі палітычны дзеяч, адзін з галоўных кіраўнікоў парламенцкай апазіцыі напярэдадні і ў першы перыяд Англійскай буржуазнай рэвалюцыі XVII стагоддзя.
Упершыню быў абраны ў парламент у 1614 годзе. Пім — адзін з аўтараў «Петыцыі аб праве». Роля і ўплыў Піма, найбольш яркага прадстаўніка блока джэнтры і буржуазіі, асабліва ўзрасла са скліканнем у лістападзе 1640 года Доўгага парламента.
Выступаў галоўным абвінаваўцам на працэсе Т. Страфарда (сакавік — красавік 1641 года).
Спроба Карла I арыштаваць у студзені 1642 Піма, Дж. Гемпдэна і іншых лідараў апазіцыі пацярпела няўдачу. З ад’ездам караля на поўнач Пім быў прызначаны парламентам старшынёй заснаванага ў верасні 1641 года адмысловага парламенцкага камітэта, які быў фактычна часовым урадам.
25 верасня 1643 года заключыў саюзны дагавор з шатландскімі прэсвітэрыянамі («ковенант»).
Крыніцы
- ↑ John Pym // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pas L. v. John Pym, of Brymmore // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ J.E. Christopher Hill John Pym // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. John Pym // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джон Пім