Джыра д’Італія
Джыра д’Італія 2019 | |
Інфармацыя пра гонку | |
---|---|
Час правядзення | май − чэрвень |
Рэгіён | Італія |
Беларуская назва | Джыра д’Італія |
Дысцыпліна | Шашэйны веласпорт |
Тып | Супервелашматдзёнка |
Арганізатар | RCS Sport |
Гісторыя | |
Першая гонка | 1909 |
Нумар гонкі | 105 |
Першы пераможца | Луіджы Гана |
Рэкорд перамог | Альфрэда Бінда (5 перамог) Фауста Копі (5 перамог) Эдзі Меркс (5 перамог) |
Апошні пераможца | Джэй Хіндлі |
Джыра д’Італія (італ.: Giro d'Italia, бел.: Тур Італіі) — шматдзённая велагонка, адна з трох найбуйнейшых разам з Тур дэ Франс і Вуэльтай. Праходзіць штогод па тэрыторыі Італіі на працягу трох тыдняў звычайна ў маі-чэрвені. Першая гонка адбылася ў 1909 годзе.
Акрамя асноўных спаборніцтваў з 1988 года праводзяцца Джыра д’Італія для жанчын і Джырына д’Італія для юніёраў.
Гісторыя
Стварэнне гонкі
Ва ўмовах жорсткай барацьбы за чытачоў, галоўнаму рэдактару раздзелу аб веласпорце Арманда Кунэ італьянскай спартыўнай газеты Gazzetta dello Sport, прыйшла ідэя стварыць велагонку для прыцягнення да падпісчыкаў выдання. 7 жніўня 1908 года Gazzetta dello Sport на першай паласе свайго нумара абвясціла, што ў 1909 годзе адбудзецца першая шматдзённая велагонка Джыра д'Італія. Такім чынам Gazzetta стала першым друкаваным выданнем у Італіі, якое стварыла сваю велагонку.
Першым дырэктарам гонкі быў прызначаны аўтар ідэі Арманда Кунэ. Газета выдаткавала 3000 лір для прэміравання пераможцы, а італьянскі саюз веласіпеднага спорту яшчэ 14000 лір.
Першая Джыра д'Італія стартавала 13 мая 1909 года ў 14:53 па мясцовым часе ў Ларэта, фініш адбыўся ў Мілане.
Усяго было праведзена 8 этапаў агульнай працягласцю 2488 км (сярэдняя працягласць этапа склала 311 кіламетраў — лічба проста фантастычная па цяперашніх мерках). Да фінішу ў Мілане з 127 гоншчыкаў дабраліся толькі 49 (38,6 % ад агульнай колькасці!). Першым пераможцам гонкі стаў італьянец Луіджы Гана, ён атрымаў за гэта 5325 лір, а апошні класіфікаваны атрымаў 300 лір. Для параўнання, Арманда Кунэ, атрымліваў штомесячную зарплату 150 лір. Інфармацыя аб важнейшых падзеях гонкі вывешвалі ў вітрыне крамы Lancia-Lyon Peugeot, акрамя таго, жадаючыя маглі атрымаць інфармацыю аб гонцы па кароткім нумары тэлефона.
Факты
За ўсю гісторыю правядзення гонкі на ёй загінула чацвёра ўдзельнікаў: першы выпадак адбыўся ў 1952 годзе, апошні — у 2011 годзе.[1]
Пераможцы
Генеральная класіфікацыя
№ | Год | Пераможца | Каманда | |
---|---|---|---|---|
105 | 2022 | Джэй Хіндлі | Bora–Hansgrohe | |
104 | 2021 | Эган Берналь | Ineos Grenadiers | |
103 | 2020 | Тэа Гэйган Харт | Ineos Grenadiers | |
102 | 2019 | Рычард Карапас | Movistar Team | |
101 | 2018 | , Крыс Фрум | Team Sky | |
100 | 2017 | Том Дзюмулін | Sunweb | |
99 | 2016 | Вінчэнца Нібалі | Astana | |
98 | 2015 | Альберта Кантадор | Tinkoff-Saxo | |
97 | 2014 | Наіра Кінтана | Movistar Team | |
96 | 2013 | Вінчэнца Нібалі | Astana | |
95 | 2012 | Райдэр Хешэдаль | Garmin-Barracuda | |
94 | 2011 | Мікеле Скарпоні | Lampre-ISD | |
93 | 2010 | Іван Баса (2) | Liquigas | |
92 | 2009 | Дзяніс Мяньшоў | Rabobank | |
91 | 2008 | Альберта Кантадор | Astana | |
90 | 2007 | Даніла Ды Лука | Liquigas | |
89 | 2006 | Іван Баса | Team CSC | |
88 | 2005 | Паала Савальдзелі (2) | Discovery Channel | |
87 | 2004 | Дамьяна Кунэга | Saeco | |
86 | 2003 | Джыльберта Сімоні (2) | Saeco | |
85 | 2002 | Паала Савальдзелі | Index-Alexia | |
84 | 2001 | Джыльберта Сімоні | Lampre-Daikin | |
83 | 2000 | Стефана Гарцелі | Mercatone Uno | |
82 | 1999 | Іван Гоцціen (2) | Polti | |
81 | 1998 | Марка Пантані | Mercatone Uno | |
80 | 1997 | Іван Гоцці | Saeco | |
79 | 1996 | Павел Танкоў | Mapei-GB | |
78 | 1995 | Тоні Ромінгер | Mapei-GB | |
77 | 1994 | Яўгені Берзін | Gewiss-Ballan | |
76 | 1993 | Мігель Індурайн (2) | Banesto | |
75 | 1992 | Мігель Індурайн | Banesto | |
74 | 1991 | Франка Ч’ёк’ёліen | del Tongo | |
73 | 1990 | Джані Буньё | Chateau d’Ax | |
72 | 1989 | Ларан Фіньён | Super U-Raleigh-Fiat | |
71 | 1988 | Эндру Хэмпстэн | 7-Eleven | |
70 | 1987 | Стывен Роч | Carrera-Vagabond | |
69 | 1986 | Раберта Вісэнціні | Carrera-Inoxpran | |
68 | 1985 | Бернар Іна (3) | La Vie Claire | |
67 | 1984 | Франчэска Мосэр | Gis-Tuc Lu | |
66 | 1983 | Джузэпэ Сароні (2) | Del Tongo | |
65 | 1982 | Бернар Іна (2) | Renault-Elf-Gitane | |
64 | 1981 | Джавані Батальін | Inoxpran | |
63 | 1980 | Бернар Іна | Renault-Elf-Gitane | |
62 | 1979 | Джузэпэ Сароні | Scic | |
61 | 1978 | Ёхан дэ Мюйнк | Bianchi-Faema | |
60 | 1977 | Мішэль Паленцье | Flandria-Velda | |
59 | 1976 | Фелічэ Джымондзі (3) | Bianchi-Campagnolo | |
58 | 1975 | Фауста Бертольё | Jollyceramica | |
57 | 1974 | Эдзі Меркс(5) | Molteni | |
56 | 1973 | Эдзі Меркс (4) | Molteni | |
55 | 1972 | Эдзі Меркс (3) | Molteni | |
54 | 1971 | Гёста Петэрсан | Ferretti | |
53 | 1970 | Эдзі Меркс (2) | Faema | |
52 | 1969 | Фелічэ Джымондзі (2) | Faema | |
51 | 1968 | Эдзі Меркс | Faema | |
50 | 1967 | Фелічэ Джымондзі | Salvarani | |
49 | 1966 | Джані Мота | Molteni | |
48 | 1965 | Віторыа Адорні | Salvarani | |
47 | 1964 | Жак Анкеціль (2) | St.Raphael | |
46 | 1963 | Франка Бальмаміён (2) | Carpano | |
45 | 1962 | Франка Бальмаміён | Carpano | |
44 | 1961 | Арнальда Памбьянка | Fides | |
43 | 1960 | Жак Анкеціль | Fynsec | |
42 | 1959 | Шарль Голь (2) | Emi G. S. | |
41 | 1958 | Эрколе Бальдзіні | Legnano | |
40 | 1957 | Гастонэ Нянчыні | Chlorodont | |
39 | 1956 | Шарль Голь | Faema-Guerra | |
38 | 1955 | Фіярэнца Маньі (3) | Nivea-Fuchs | |
37 | 1954 | Карла Клерычы | Faema-Guerra | |
36 | 1953 | Фауста Копі (5) | Bianchi-Pirelli | |
35 | 1952 | Фауста Копі (4) | Bianchi-Pirelli | |
34 | 1951 | Фіярэнца Маньі (2) | Ganna | |
33 | 1950 | Уга Кабле | Guerra | |
32 | 1949 | Фауста Копі (3) | Bianchi-Ursus | |
31 | 1948 | Фіярэнца Маньі | Willier Triestina | |
30 | 1947 | Фауста Копі (2) | Bianchi | |
29 | 1946 | Джына Барталі (3) | Legnano | |
Спаборніцтвы не праводзіліся: Другая сусветная вайна | ||||
28 | 1940 | Фауста Копі | Legnano | |
27 | 1939 | Джавані Валецці (2) | France Sport-Wobler | |
26 | 1938 | Джавані Валецці | Fresjus | |
25 | 1937 | Джына Бартали (2) | Legnano | |
24 | 1936 | Джына Барталі | Legnano | |
23 | 1935 | Васка Бергамаскі | Maino-Girardengo | |
22 | 1934 | Леарка Гуэра | Maino-Clement | |
21 | 1933 | Альфрэда Бінда (5) | Legnano | |
20 | 1932 | Антоніа Пясенці | Dei | |
19 | 1931 | Франчэска Камуса | Gloria | |
18 | 1930 | Луіджы Маркізіа | Legnano | |
17 | 1929 | Альфрэда Бінда (4) | Legnano | |
16 | 1928 | Альфрэда Бінда (3) | Legnano | |
15 | 1927 | Альфрэда Бінда (2) | Legnano | |
14 | 1926 | Джавані Брунэра (3) | Legnano | |
13 | 1925 | Альфрэда Бінда | Legnano | |
12 | 1924 | Джузэпэ Энрычы | ||
11 | 1923 | Кастантэ Джырардэнга | Maino | |
10 | 1922 | Джавані Брунэра (2) | Legnano | |
9 | 1921 | Джавані Брунэра | Legnano | |
8 | 1920 | Гаэтана Бялоні | Bianchi | |
7 | 1919 | Кастантэ Джырардэнга | Stucchi | |
Спаборніцтвы не праводзіліся: Першая сусветная вайна | ||||
6 | 1914 | Альфонса Кальцалары | Stucchi | |
5 | 1913 | Карла Арыяні | Maino | |
4 | 1912 | Команда Atala: Карла Галецці (3), Джавані Мікелета, |
Team Atala | |
3 | 1911 | Карла Галецці (2) | Bianchi | |
2 | 1910 | Карла Галецці | Team Atala | |
1 | 1909 | Луіджы Гана | Team Atala |
Зноскі
Спасылкі
- Уся гісторыя Джыра (1909-2011) па-руску
- Афіцыйны сайт(англ.)
- Пераможцы Джыра д'Італія
- Наша Джыра(недаступная спасылка)