Джэймс Рамсей Мак-Дональд
Джэймс Рамсей (Рамсі) Мак-Дональд (англ.: James Ramsay MacDonald; 12 кастрычніка 1866, Лосімут, Шатландыя — 9 лістапада 1937) — брытанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, які тройчы займаў пасаду 48-га, 56-га і 58-га прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі у 1924, 1929—1931 і 1931—1935 гадах (у 1931 годзе падаў у адстаўку з пасады главы кабінета лейбарыстаў і ў той жа дзень быў прызначаны главой кааліцыйнага ўрада). Адзін з лідараў і заснавальнікаў Лейбарысцкай партыі. У гады Вялікай дэпрэсіі (1931—1935) сфарміраваў кааліцыйны ўрад з кансерватарамі, аддаўшы апошнім большасць месцаў у кабінеце, за што быў выключаны з Лейбарысцкай партыі.
Крыніцы
- ↑ а б Ramsay MacDonald // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Rt. Hon. James Ramsay MacDonald // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Макдональд Джеймс Рамсей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Макдональд Джеймс Рамсей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- Kevin Morgan. Ramsay MacDonald. 20 British prime ministers of the 20th century. — Haus Publishing, 2006. — 157 p. — ISBN 9781904950615. (англ.)