Джэймі Фокс (англ.: Jamie Foxx; сапраўднае імя Эрык Марлон Бішап (англ.: Eric Marlon Bishop); нар. 13 снежня1967, Тэрэл, Тэхас, ЗША) — амерыканскі акцёр і спявак, удзельнік stand-up comedy.
Стаў шырока вядомы дзякуючы ролі Рэя Чарльза ў біяграфічным фільме «Рэй». Згуляўшы ў «Рэе», стаў адным з нешматлікіх афраамерыканцаў, якія ганараваліся прэміі «Оскар».
Фокс вучыўся ў Джульярдскай школе і ў Міжнародным амерыканскім універсітэце ў Сан-Дыега на музыканта. Яго зорка закладзена на Галівудскай алеі славы 14 верасня 2007 года.