Джэйш аль-Муамаль
Джэйш аль-Муамаль | |
---|---|
![]() Эмблема апалчэння. Тэкст: «Рух ісламскага супраціву ў Іраку і аш-Шаме [Сірыя]: Джэйш аль-Муамаль»[1]. | |
З'яўляецца часткай | Сілы народнай мабілізацыі |
Ідэалогія | шыіцкі ісламізм, садрызм |
Лідары | Саад Савар |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Джэйш аль-Муамаль (араб. جَيْش الْمُؤَمَّل, бел.: Чаканая армія) — шыіцкая ісламісцкая групоўка з ліку так званых «прыватных апалчэнняў», якую ўзначаліў Саад Савад. Удзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака. Першапачаткова ўзнікла як адна з фракцый садрысцкага руху, атрымліваючы падтрымку ад Ірана і былога прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі. Далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі» пад пазначэннем «91-я брыгада».
Гісторыя
«Джэйш аль-Муамаль» узнікла з-за рознагалоссяў унутры садрысцкага руху[2][3], калі пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі лідар садрыстаў Муктада ас-Садр вырашыў не дапамагаць ураду Башара Асада, што выклікала незадаволенасць сярод яго паслядоўнікаў. Адзін з камандзіраў яго апалчэнняў, Саад Савар, адкрыта заявіў пра разрыў з Садрам і адправіўся ў Дамаск[4][5], дзе далучыўся да групоўкі «Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам». У яе складзе ён удзельнічаў у барацьбе супраць сірыйскіх паўстанцаў[3].
Ішоў час, спрэчкі аб кіраўніцтве і курсе руху працягваліся, пры гэтым шэраг фракцый ужо паспелі адкалоцца[2]. Вярнуўшыся ў Ірак, Саад Савар здолеў з’яднаць значную колькасць незадаволеных садрыстаў вакол сябе[4] і ў чэрвені 2016 года абвясціў аб заснаванні групоўкі «Джэйш аль-Муамаль»[2]. Арганізацыя атрымала істотную дапамогу ад Нуры аль-Малікі, былога прэм’ер-міністра Ірака і суперніка Муктады ас-Садра[2], які падаў ёй 3 мільёны долараў ЗША, зброю і падтрымку шэрагу племянных шэйхаў у Цэнтральным і Паўднёвым Іраку[4]. Сааду Савару таксама садзейнічалі Іран і іншыя былыя апалчэнні садрысцкага руху, такіх як «Асаіб Ахль аль-Хак»[2].
З тых часоў «Джэйш аль-Муамаль» дзейнічала ў Сірыі[3] і Іраку, дзе ўвайшла ў склад Сіл народнага мабілізацыі як «99-я брыгада»[5]. У сярэдзіне 2018 года яна ўдзельнічала у антыпаўстанцкіх аперацыях супраць ІДІЛ у правінцыі Салах-эд-Дзін[6].
Арганізацыя
Штаб-кватэра размешчана ў Садр-Сіці, Багдад[2], дзе групоўка набрала большую частку сваіх байцоў[3]. Шэраг прыхільнікаў Нуры аль-Малікі ў Цэнтральным і Паўднёвым Іраку таксама далучыліся да апалчэння або, па меншай меры, выказалі яму сваю падтрымку[4].
У адрозненне ад Муктады ас-Садра, які засяроджаны на Іраку, Саад Савар падкрэсліваў сваю гатоўнасць аказваць ваенную падтрымку шыіцкім групоўкам за межамі сваёй роднай краіны. Такім чынам, яго фракцыя дзейнічае як у Іраку, так і ў Сірыі. У той жа час яна заявіла аб сваёй гатоўнасці падтрымліваць хусітаў у грамадзянскай вайне ў Емене і змагацца з бахрэйнскай апазіцыяй супраць суніцкага Дома Халіфы[2].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Jaysh al-Mu'ammal Emblem . Jihad Intel. Праверана 4 August 2018.
- ↑ а б в г д е ё Jaysh al-Mu'ammal . Jihad Intel. Праверана 4 August 2018.
- ↑ а б в г AFPC (2017), с. 340
- ↑ а б в г هل تنجح إيران في تفكيك التيار الصدري عبر المالكي؟(недаступная спасылка). ilalamam (16 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2018. Праверана 4 August 2018.
- ↑ а б Aymenn Jawad Al-Tamimi. Hashd Brigade Numbers Index (31 кастрычніка 2017). Праверана 4 August 2018.
- ↑ Shelly Kittleson. Iraqi police who fought for tribal PMUs won't return to force . al-Monitor (11 красавіка 2018). Праверана 4 August 2018.
Літаратура
- AFPC (2017). The World Almanac of Islamism 2017. Lanham, Maryland; London; New York City: Rowman & Littlefield. ISBN 978-1442273443.