Дзева возера (паэма)
Дзева возера | |
---|---|
The Lady of the Lake | |
![]() 1810 г., восьмае выданне | |
Жанр | паэма |
Аўтар | Вальтэр Скот |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1809—1810[1] |
Дата першай публікацыі | 1810 |
Асобнае выданне | 1810 |
Выдавецтва |
John Ballantyne and Co. Longman |
Папярэдні | Марміён |
Наступны | Бачанне дона Радэрыка |
«Дзева возера» (англ.: The Lady of the Lake) — паэма Вальтэра Скота, упершыню апублікаваная ў 1810 годзе. Паэма не звязана па сюжэце з легендамі пра Караля Артура, у якіх фігуравала Дзева Возера («Уладарка Возера»). «Дзева возера» стала вяршыняй папулярнасці Скота як паэта. За восем месяцаў было прададзена 25 тыс. асобнікаў, што пабіла ўсе рэкорды продажаў паэтычных твораў, а слава аўтара распаўсюдзілася па-за межы Вялікабрытаніі і дасягнула ЗША. Паэма таксама была высока ацэнена крытыкамі.[1]
Змест
- Песня першая. Паляванне.
- Песня другая. Востраў.
- Песня трэцяя. Вогненны крыж.
- Песня чацвёртая. Прароцтва.
- Песня пятая. Бой.
- Песня шостая. Замак.
- Эпілог.
Опера Джаакіна Расіні
Паводле паэмы «Дзева возера» Джаакіна Расіні напісаў двухактовую оперу «Дзева возера» (італ.: La Donna del lago). Лібрэта А. Л. Татолы.
Зноскі
- ↑ а б The Lady of the Lake (англ.). Edinburgh University Library. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 2 мая 2011.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх