Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка

Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Дата нараджэння 8 лістапада 1915(1915-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1990(1990-08-01) (74 гады)
Грамадзянства
Дзеці Ірына Дзмітрыеўна Супруненка
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1955)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Вельмін[d][1]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Дзмітрый Аляксеевіч Супруне́нка (8 лістапада 1915, Майкоп, Адыгея — 1 жніўня 1990) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966).

Біяграфія

Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1938). У 1945—1963 гадах дацэнт, загадчык каферы, прафесар, дэкан матэматычнага факультэта БДУ. У 1963—1987 гадах загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік. Бацька Ірыны Супруненка.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па алгебры і матэматычнай кібернетыцы. Пабудаваў тэорыю развязальных і лакальна-нільпатэнтных лінейных груп і груп падстаноў, даследаваў р-падгрупы Сілава поўнай лінейнай групы, класіфікаваў мінімальныя камутатыўныя падалгебры поўнай метрычнай алгебры над полем, распрацаваў метады развязання экстрэмальных задач на падстановах.

Узнагароды

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978), Айчыннай вайны (1985), Дружбы народаў (1985), «Знак Пашаны» (1961), медалі.

Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года за манаграфію «Группы матриц» (1972).

Асноўныя працы

  • Разрешимые и нильпотентные линейные группы. — Мн.: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1958.
  • Перестановочные матрицы. — Мн.: Наука и техника, 1966 (совм. с Р. И. Тышкевич).
  • Группы матриц. — М.: Наука, 1972.
  • Группы перестановок. — Мн.: Навука i тэхніка, 1996.

Крыніцы

  1. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі