Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Расія |
|||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмі́трый Мікала́евіч Верхаўцо́ў (нар. 10 кастрычніка 1986, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2014).
Клубная кар’ера
Пачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў у Магілёве. У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе наваполацкага «Нафтана». Неўзабаве замацаваўся ў аснове навапалачан, стаў капітанам каманды. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе дапамог «Нафтану» выйграць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі, забіўшы вырашальны мяч у фінальнай сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1).
У студзені 2010 года перайшоў у латвійскі «Вэнтспілс». Разам з новай камандай рыхтаваўся да сезона, аднак у сакавіку 2010 года вярнуўся ў «Нафтан». У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з самарскімі «Крыламі Саветаў». Па заканчэнні сезона 2013/14 пакінуў самарскі клуб[4]. Неўзабаве, у чэрвені 2014 года, падпісаў двухгадовы кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі футбольным клубам «Уфа»[5]. У складзе «Уфы» з’яўляўся на полі нерэгулярна, за паўтары гады ў клубе правёў 20 матчаў у Прэм’ер-лізе.
У студзені 2016 года Верхаўцоў не паехаў з «Уфой» на перадсезонны збор, і неўзабаве кантракт абаронцы быў разарваны[6]. Пасля зыходу з «Уфы» Дзмітрый стаў разглядаць польскі вектар працягу кар’еры і ў выніку падпісаў кантракт з келецкай «Каронай»[7]. Аднак, замацавацца ў складзе польскай каманды не здолеў, з’яўляўся на полі эпізадычна. У канцы 2016 года быў адлічаны з асноўнай каманды, трэніраваўся з дублем «Кароны». У сакавіку 2017 года кантракт з польскім клубам быў разарваны[8].
Неўзабаве пасля зыходу з «Кароны» вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, хоць трывалым іграком асновы не стаў. У студзені 2018 года стала вядома, што Верхаўцоў пакідае «Нёман»[10].
Пасля сыходу з «Нёмана» завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
У 2006—2009 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, прымаў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2009 года ў Швецыі.
2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1).
Трэнерская кар’ера
У 2021 годзе (з лета да канца сезона) працаваў трэнерам у штабе наваполацкага «Нафтана».
Дасягненні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2008, 2009, 2011
Крыніцы
- ↑ Dmitri Verkhovtsov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dmitry Verkhovtsov // FBref
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Верховцов покинул "Крылья Советов"
- ↑ Верховцов стал игроком "Уфы"
- ↑ "Уфа" расторгла контракт с Верховцовым
- ↑ Верховцов подписал контракт с польской «Короной»
- ↑ Дмитрий Верховцов расторг контракт с "Короной"
- ↑ Дмитрий Верховцов подписал контракт с "Неманом"
- ↑ Верховцов покидает "Неман", Квашук подпишет контракт с гродненским клубом
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)