Дзяржаўная мяжа Украіны
Дзяржаўная мяжа Украіны — лінія і праходзячая па гэтай лініі вертыкальная паверхня, якая вызначае межы тэрыторыі Украіны па сушы, водам, нетрам і паветранай прасторы.
Афіцыйны статус дзяржаўнай мяжы Украіны вызначаецца Законам Украіны «Аб дзяржаўнай мяжы Украіны».
Асноўныя параметры
Ахова Дзяржаўнай мяжы Украіны на сушы, моры, рэках, азёрах і іншых вадаёмах ажыццяўляецца Дзяржаўнай памежнай службай Украіны, у паветранай і падводнай прасторы — Узброенымі сіламі Украіны.
Украіна мяжуе з сямю краінамі: Беларуссю, Расіяй, Малдовай, Румыніяй, Венгрыяй, Славакіяй і Польшчай.
Агульная працягласць украінскай мяжы складае 6.992,982 км. Найбольшую працягласць мае мяжа з Расіяй (1.944 км), найменшую — з Славакіяй (97 км).
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўная мяжа Украіны