Дом Блуа-Шампань

Герб графаў Блуа
Герб графаў Шампані

Дом дэ Блуа-Шампань (ці Цібальдзіны[1]) — французскі знатны род франкскага паходжання, прадстаўнікі якога пакінулі значны след у гісторыі сярэднявечнай Францыі, Англіі, Навары і інш.

Родапачынальнікам гэтага дому лічыцца Цібо Стары, але аснову магутнасці роду заклаў яго сын, Цібо I дэ Блуа. Ён і яго нашчадкі сабралі ў сваіх руках графствы Блуа, Шартра, Шатадэна, Труа, Мо і інш., затым сталі графамі Шампані і каралямі Навары.

Кантралюючы таксама архібіскупства Буржскае, яны канкуравалі ў сваёй магутнасці з графамі Анжуйскімі, а таксама з каралямі Францыі з Капетынгскай дынастыі, дамен якіх атачалі іх уладанні.

Галоўныя прадстаўнікі

  • Эцьен III дэ Блуа (10961154), які стаў каралём Англіі пад імем Стэфана Блуаскага;
  • Генрых II Шампанскі (1166 - 1197), што стаў каралём Іерусаліма;
  • Адель Шампанская (каля 11401206), каралева і рэгентка Францыі, жонка караля Людовіка VII і маці караля Філіпа II Аўгуста;
  • Цібо IV Вялікі (12011253), які стаў каралём Навары пад імем Цібо (Тэбальда) I.

Гл. таксама

Зноскі

  1. У французскай гістарыяграфіі атрымалі назву Цібальдзіны з прычыны таго, што большасць старэйшых прадстаўнікоў роду насілі імя Цібо (лат. Thibaldus). У беларускай гістарыяграфіі гэты род названы дом дэ Блуа ці Блуа-Шампань па асноўных уладаннях роду.

Спасылкі