Дом Седэрхольма
Славутасць | |
Дом Седэрхольма | |
---|---|
фінск.: Sederholmin talo | |
![]() | |
60°10′08,30″ пн. ш. 24°57′13,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Хельсінкі |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Ёхан Седэрхольм |
Дата заснавання | 1756[1] і 1756[1] |
Дата пабудовы | 1775 год |
![]() |
Дом Седэрхольма (фінск.: Sederholmin talo) — найстарэйшы каменны будынак у гістарычным цэнтры Хельсінкі. Размешчаны на рагу Сенацкай плошчы па адрасе вул. Алексантэрынкату (фінск.: Aleksanterinkatu), 16-18.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/JohanSederholm.jpg/150px-JohanSederholm.jpg)
Двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў 1775 годзе па праекце нямецкага архітэктара Самюэля Бернера для заможнага купца Ёхана Седэрхольма , і лічыўся аднам з самых прыгожых дамоў горада. Першы паверх домf займалі крама і кантора Седэрхольма, на другім размяшчаліся жылыя пакоі, а ў сутарэннях — склады.
Спадчыннікі Седэрхольма валодалі домам да 1822 года. Затым асабняк змяніў некалькі ўладальнікаў, а ў 1865 годзе яго гаспадаром стаў купец і архітэктар Кісялёў. Ён перапланаваў дом, значна змяніўшы яго аблічча: пад вокнамі другога паверху з'явіліся балюстрады, а на фасадзе — тры дзверы. Сямейства Кісялёвых валодала домам да 1912 года. У 1949 годзе будынак набыў муніцыпалітэт Хельсінкі, і дом быў перабудаваны пад патрэбы гарадскога суда. Калі ў 1985 годзе суд пераехаў у іншы будынак, дом Седэрхольма быў перададзены музею горада Хельсінкі.
З 1995 года ў доме Седэрхольма размяшчаецца пастаянная экспазіцыя, якая знаёміць наведвальнікаў з купецкім побытам XVIII стагоддзя. У музеі таксама праводзяцца разнастайныя часовыя выстаўкі.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Седэрхольма