Доўгажыхар
Доўгажыхар — асоба, якая вылучаецца даўгалеццем. Доўгажыхаром лічыцца чалавек, які дасягнуў узросту больш за 90 гадоў. Супердоўгажыхарамі называюць людзей, якія дасягнулі ўзросту больш за 110 гадоў. У пераносным сэнсе доўгажыхарамі можна назваць жывыя арганізмы, узрост якіх значна перавышае сярэдні ўзрост прадстаўнікоў свайго віду.
У Беларусі найстарэйшым доўгажыхаром з’яўляецца Ганна Адамаўна Барысевіч (6 (18) мая 1888 — 23 лютага 2007), якая пражыла 118 гадоў і 281 дзён.
Верыфікацыя
Верыфікаваным (правераным, пацверджаным) называецца доўгажыхар, дата нараджэння якога пацверджана праверанымі дакументамі: пасведчаннем аб нараджэнні, запісамі ў царкоўных кнігах. Пацвярджэнне звычайна фіксуецца такімі арганізацыямі, як Група геранталагічных даследаванняў (з 1990 года) і Кніга рэкордаў Гінэса.
Доўгажыхар лічыцца часткова верыфікаваным, калі яго ўзрост дакументальна пацверджаны, але гэтаму супярэчаць нейкія супярэчлівыя факты або звесткі.
Неверыфікаваныя доўгажыхары — гэта тыя доўгажыхары, якія сцвярджаюць, што яны даволі старыя, але гэтыя заявы не могуць быць пацверджаны дакументальна з-за страты дакументаў з указаннем дакладнай, праверанай даты нараджэння.
Найстарэйшым цалкам вырыфікаваным доўгажыхаром у гісторыі з’яўляецца французская супердоўгажыхарка Жанна Кальман (21 лютага 1875 — 4 жніўня 1997), якая пражыла 122 гады і 164 дні.