Дрозд белабровы

Дрозд белабровы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Turdus iliacus Linnaeus, 1766

Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Маршруты міграцыі

     Раёны міграцыі
Ахоўны статус
Блізкія да ўразлівага становішча
Блізкія да ўразлівага становішча
IUCN 3.1 Near Threatened : / 22708819

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179769
NCBI  411526
EOL  45510219
FW  365961

Дрозд белабровы (Turdus iliacus) — пеўчая птушка сямейства драздовых.

Апісанне

Даўжыня цела 21-23 см, размах крылаў 33-35 см. Іржавага колеру бакі цела і белае «брыво». На грудзях цёмныя рыскі, у палёце ржавы ніз крылаў. У маладых вельмі мала ржавага. Падобны да дразда-спевуна, ад маладых якога адрозніваюцца паласой над вокам.

Спеў гучны свіставы, пераходзіць у шчабятанне. Позыў — мяккае «ціі», якое можна часта пачуць пад час начных пералётаў. Асцерагае «кук-кук» або «д’юк-д’юк» падобна, як дрозд-спявун.

Пашырэнне

Арэал ад Iсландыі цягнецца праз поўнач Шатландыі, Скандынавію, Польшчу, Беларусь на ўсход да р. Калымы і воз. Байкал. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Насяляе лісцевыя і мяшаныя лясы і бары з густым падростам або мяшаныя са шматлікімі соснамі і елкамі, уздоўж рэк або абалон, нізкія зараснікі з кустовай бярозы, вярбы і ядлоўцу, асабліва ў вільготных месцах (тундра). У Iсландыі таксама горныя скалістыя тэрыторыі з кустамі ці нават зусім без расліннасці. У Скандынавіі і Iсландыі месцамі жыве ў парках і садах.

Месца зімовак: Паўднёвая і Заходняя Еўропа, Брытанскія астравы, узбярэжжа Чорнага мора, Паўднёва-Заходняя Азія, Малая Азія, Паўночна-Заходняя Афрыка, Блізкі Усход, Каўказ.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць у ніжніх галінах елак або каля ствала маладых дрэў на вышыні ад 1,5 да 3,5 м; у некаторых раёнах — на зямлі каля ствала. Яно слаістае. Знешняя частка гнязда з сухога лісця і сцёблаў раслін, травы, моху і лішайнікаў. Наступны слой з гліны і глею або глею і торфу, перамяшанага з пяском (даходзіць да палавіны вышыні гнязда), унізе перамешаны з матэрыялам знешняй часткі гнязда. Высцілка з сухой травы не даходзіць да верхняга краю гнязда. Дыяметр 12-14 см.

Яйкі (4-6, часам 3-8) падоўжаныя, з даволі завостраным вузейшым канцом, светла-блакітныя да блакітнавата-зялёных; плямкі дробныя, іржавыя, звычайна знаходзяцца на шырокім канцы (часта ў выглядзе вянка). Памеры 25,9 х 18,5 мм.

Падвіды

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X