Дыяген Лаэрцкі
Дыяген Лаэрцкі | |
---|---|
стар.-грэч.: Διογένης ὁ Λαέρτιος | |
Дата нараджэння | 180 |
Дата смерці | 240 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, біёграф, філосаф, гісторык філасофіі |
Навуковая сфера | філасофія |
Асноўныя інтарэсы | гісторыя філасофіі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыяген Лаэрцкі (стар.-грэч.: Διογένης ὁ Λαέρτιος) — познеантычны гісторык філасофіі.
Факты біяграфіі
Ніякіх дадзеных пра асобу і біяграфію Дыягена Лаэрцкага не захавалася. Невядомыя нават даты яго жыцця; прыблізная біяграфічная датыроўка магчымая толькі на падставе яго сачыненняў і як мяркуема, паказвае на канец II — пачатак III ст. н. э. Вызначана толькі тое, што ён жыў пасля пісьменніка Секста Эмпірыка (II—III ст.), якога Дыяген згадвае, і да пісьменніка Стэфана Візантыйскага (VI ст.), які цытуе трактат Дыягена.
Гэтак жа загадкава і яго геаграфічнае паходжанне (магчыма, ён ураджэнец кілікійскага Лаэрта). Нельга выключыць, што мы маем справу не з рэальным імем, а з псеўданімам, запазычаным з гамераўскага эпасу: і грэч. διογενής (народжаны ад Зеўса), і стар.-грэч. Λᾱερτιάδης (сын Лаэрта) — эпітэты Адысея.