У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Х’юстан.
Дэвід Франклін Х’юстан (англ.: David Franklin Houston; 17 лютага1866 — 2 верасня1940) — амерыканскі палітык, прадпрымальнік, 5-ы міністр сельскай гаспадаркі, 48-ы міністр фінансаў ЗША.
Біяграфія
Х’юстан нарадзіўся ў Манро, Паўночная Караліна. Скончыў універсітэт Паўднёвай Караліны ў 1887 годзе са ступенню бакалаўра мастацтваў і Гарвардскі універсітэт ў 1892 годзе са ступенню магістра паліталогіі.
У 1894 годзе Х’юстан атрымаў ступень прафесара паліталогіі ва ўніверсітэце Тэхаса. У 1896 годзе ён апублікаваў дысертацыю па тэме «Крытычнае даследаванне па касацыйным справах у Паўднёвай Караліне». У 1899 годзе прызначаны дэканам факультэта паліталогіі ўніверсітэта Тэхаса. У той жа час Х’юстана запрасілі быць лектарам ў ваеннай акадэміі ва Уэст-Пойнце.
З 1902 па 1905 год Дэвід Х’юстан з’яўляўся прэзідэнтам Сельскагаспадарчага і механічнага каледжа Тэхаса. У 1905 годзе Х’юстан вярнуўся на пасаду прэзідэнта ўніверсітэта Тэхаса, а ў 1908 годзе заснаваў юрыдычны факультэт.
Пасля абрання прэзідэнт Вудра Вільсан 6 сакавіка 1913 года прызначыў Х’юстана на пасаду міністра сельскай гаспадаркі. 2 лютага 1920 года Дэвід быў прызначаны пераемнікам Картэра Гласа на пасадзе міністра фінансаў. У гэты час ён выступаў за зніжэнне коштаў на сельскагаспадарчыя тавары, больш даступныя крэдыты для фермераў і змяненне грашова-крэдытнай палітыкі ЗША.
Зноскі
↑ абDavid F. Houston // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.