Томпкінс нарадзіўся ў Скерсдэйле, штат Нью-Ёрк, у сям’і Фокса Медау. У 1795 годзе скончыў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку. У 1797 вывучаў права, калі быў прыняты на практыку ў суд. У 1801 годзе быў дэлегатам канстытуцыянальнай канвенцыі штата Нью-Ёрк, а ў 1804 годзе членам асамблеі штата Нью-Ёрк.
Віцэ-прэзідэнт
У 1816 Томпкінс быў абраны віцэ-прэзідэнтам пры Джэймсе Манро, а ў 1820 ён быў пераабраны. У 1821 годзе быў прэзідэнтам на канстытуцыянальнай канвенцыі Нью-Ёрка. Пасля вайны 1812 года ні дзяржава, ні федэральны ўрад не змаглі пакрыць яму фінансавыя выдаткі.