Дэў Патэль (англ.: Dev Patel; нар. 23 красавіка1990 года, Хараў, Лондан) — брытанскі акцёр індыйскага паходжання. З’яўляецца лаўрэатам (2017) і намінантам на прэмію Брытанскай кінаакадэміі (2009), намінант на прэміі «Оскар» (2017), «Залаты глобус» (2017) і на Еўрапейскую кінапрэмію (2009). Атрымаў вядомасць дзякуючы ролі Джамаля Маліка ў фільме «Мільянер з трушчоб» і ролі Анвара ў серыяле «Малакасосы».