Еўпаторыя
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Еўпаторыя (укр.: Євпаторія, крымскатат.: Kezlev, Кезлев) — прыморскі горад-курорт ва Украіне[1], на паўвостраве Крым.
Насельніцтва 123,7 тыс. чал., у разгар летняга сезона павялічваецца ў некалькі разоў. Штогод на адпачынак і лячэнне прыязджае да 700—900 тыс. чалавек.
Еўпатарыйскі рэгіён Крыма — тэрыторыя, падпарадкаваная Еўпатарыйскаму гарсавету — уключае ў сябе, апроч уласна Еўпаторыі, пасёлкі Заазёрнае, Новаазёрнае і Мірны. Насельніцтва рэгіёна складае больш за 30 тыс. Не уключаючы Еўпаторыю, а разам з Еўпаторыяй — 150 тыс. чал.
Еўпаторыя размешчана ў стэпавай паўднёва-заходняй частцы Крыма. Горад працягнуўся 22-кіламетровай паласой уздоўж плыткага Каламіцкага заліва.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Арсень Мікалаевіч Насонаў (1898—1965) — савецкі гісторык
- Сяргей Леанідавіч Сакалоў (1911—2012) — Маршал Савецкага Саюза
- Руслана Аляксееўна Таран — украінская яхтсменка