Жаба-бык, або жаба-вол[1] (Rana catesbeiana) — адзін з самых буйных відаў у сямействе звычайныя жабы. У даўжыню дасягае 15-25 см, (у сярэднім каля 17-20 см), вага дарослых асобін каля 450 г, асобныя асобнікі дасягаюць 600 г. Спіна афарбаваная ў аліўкава-буры колер з цёмна-бурымі разводамі.
Зноскі
↑Напісанне Жаба-бык, Жаба-вол у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.409