Жак Ібер
Жак Ібер | |
---|---|
фр.: Jacques Ibert | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1962[2][3][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Надзя Буланжэ, Emile Pessard[d], André Gedalge[d] і Paul Vidal[d] |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, музыказнавец, кінакампазітар |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды |
Рымская прэмія[d] (1919) |
jacquesibert.fr (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Ібер (поўнае імя Жак Франсуа Антуан Ібер, фр.: Jacques François Antoine Ibert; 15 жніўня 1890, Парыж — 5 лютага 1962, Парыж) — французскі кампазітар.
Біяграфія
У жніўні 1940 года Ібер быў адпраўлены ў адстаўку, спецыяльным указам ўрада Вішы яго імя было выкрэслена са спісу марскіх афіцэраў, а творы забароненыя да выканання. На працягу наступных чатырох гадоў Ібер жыў на паўлегальным становішчы, працягваючы ствараць (у 1942 годзе ён скончыў пачаты за пяць гадоў да таго струнны квартэт). У кастрычніку 1942 года Іберу ўдалося перабрацца ў Швейцарыю, дзе ў яго пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем (сепсіс).
Пасля вызвалення Парыжа ў жніўні 1944 года Ібер вярнуўся ў Францыю. З 1945 па 1947 год кампазітар зноў узначальваў Французскую Акадэмію ў Рыме. Ібер зноў піша музыку да тэатральных пастановак і кінафільмаў, балетаў, дырыжуе ўласнымі творамі.
З 1950-х гадоў Ібер пачынае адчуваць праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай, што прымусіла яго спыніць канцэртныя выступленні і выкладчыцкую дзейнасць. У 1960 годзе кампазітар пераязджае з Рыма ў Парыж.
Ібер памёр 5 лютага 1962 года ад інфаркту. Апошнія гады жыцця ён працаваў над Другой сімфоніяй, якая засталася няскончанай. Кампазітар пахаваны на могілках Пасі.
Асноўныя сачыненні Ібера
Оперы
- «Анжаліка» (1926)
- «Усяго не прадугледзіш» (1928)
- «Кароль Івета» (1928)
- «Вандроўны рыцар» (1935)
- «Арляня» (1936, сумесна з Арцюрам Анегерам)
Аперэты
- «Малютка кардыналаў» (сумесна з Арцюрам Анегерам)
- «Ганзага» (1930)
Балеты
- «Сустрэчы» (1921)
- «Дзіяна Пуацье» (1935)
Сімфанічныя творы
- «Балада Редынгскай турмы» (1920)
- «Марскія парты» (1922)
- «Феерыя» (1924)
- «Марская сімфонія» (1931)
- Сарабанда (1935)
- Капрычыо (1936)
- Святочная уверцюра (1940)
- «Луізвільскі канцэрт» (1953)
- «Бостаніяна» (1955)
- Вакханалія (1956)
Зноскі
- ↑ Jacques François Antoine Marie Ibert // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jacques Ibert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jacques Ibert // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б https://www.academiedesbeauxarts.fr/academiciens-depuis-1795?field_chair_target_id=106&field_election_date_value=&field_death_date_value=&year=
Літаратура
- Ибе́р Жак / Грищенко С. М. // Т. 2. Гондольера — Корсов. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1974. — Стб. 470—480. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).
- Ибе́р Жак // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — М., 1963. — Стб. 819—820. — 1216 стб. с илл., 14 л. илл. — 43 000 экз. (руск.)
- Кулаков В. А. Ибе́р Жак // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 214. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
- «Jacques Ibert»(Жак Ібер) in Sax, Mule & Co, Jean-Pierre Thiollet, Paris, 2004, 135. ISBN 2-914266-03-0