Жак Бабінэ
Жак Бабінэ | |
---|---|
фр.: Jacques Babinet | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1794[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1872[2][3][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, астраном, матэматык, метэаролаг |
Навуковая сфера | матэматыка, фізіка[5] і астраномія[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Бабінэ (фр.: Jacques Babinet; 15 вантаза II (5 сакавіка 1794), Люзіньян — 21 кастрычніка 1872, Парыж) — французскі фізік, матэматык і астраном, найбольш вядомы сваім укладам у оптыку.
Біяграфія
Наведваў Напалеонаўскі ліцэй, і з 1811 года Політэхнічную школу, якую пакінуў у 1813 годзе, каб паступіць у Артылерыйскае вучылішча ў Мецы. З вучылішча выпушчаны артылерыйскім афіцэрам, але ў 1814 годзе назаўжды кінуў ваенную службу і неўзабаве зрабіўся прафесарам матэматыкі ў Фантэнэ-ле-Конт, затым прафесарам фізікі ў Пуацье і нарэшце, у Парыжскай калегіі св. Людовіка. У 1840 годзе быў абраны ў члены Акадэміі навук; адзін час займаўся таксама ў Астранамічным бюро геаграфічных даўгот.
Памёр у Парыжы 21 кастрычніка 1872 года.
Ён шмат зрабіў для ўдасканалення мінералагічнай і метэаралагічнай навукі і набыў вядомасць работамі ў галіне астраноміі, вучэнні аб магнетызме і тэорыі цеплыні. Вынікі яго даследаванняў і назіранняў рассеяны ў розных пачасовых выданнях і навуковых зборніках. Вялікая частка яго прац змешчана ў Compte rendu Акад. навук. Артыкулы Б., змешчаныя ў «Revue de deux Mondes», і «Journal des Débats», былі сабраны ў «Études et lectures sur les sciences d’observation» (8 т., Парыж, 1855-68 гг.). Варта таксама згадаць пра яго «Traité élémentaire de la géometrie descriptive» (Парыж, 1851).
Зноскі
- ↑ Jacques Babinet // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jacques Babinet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jacques Babinet // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117534544 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в Бабине, Жак // Большая Советская Энциклопедия, том 4: Атоллы — Барщина — 1926. — Т. 4. — С. 262.
- ↑ а б в г Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.