Жалудоцкі раён
Жалудоцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Жалудок |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 красавіка 1962 |
Жалудо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Жалудок.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Вангеўскі, Гардзеевецкі, Голдаўскі, Дзямянавецкі, Дубраўскі, Жалудоцкі, Зачэпіцкі, Мажэйкаўскі, Орлеўскі, Парэцкі, Саваўшчынскі, Сароцкі, Халечынскі, Ходаравецкі. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Сароцкі сельсавет, Зачэпіцкі сельсавет перайменаваны ў Галубоўскі, Мажэйкаўскі — у Гасцілаўскі, Саваўшчынскі — у Доўгаўскі, Халечынскі — у Агародніцкі. 13 лютага 1960 года да раёна далучаны Рудаяварскі сельсавет з Дзятлаўскага раёна[1]. 13 студзеня 1961 года Вангеўскі сельсавет перайменаваны ў Пескаўскі.
17 красавіка 1962 года Жалудоцкі раён скасаваны, гарадскі пасёлак Жалудок і 8 сельсаветаў (Агародніцкі, Гардзеевецкі, Доўгаўскі, Дубраўскі, Жалудоцкі, Орлеўскі, Пескаўскі, Ходаравецкі) перададзены Шчучынскаму раёну, Дзямянавецкі і Рудаяварскі сельсаветы — Дзятлаўскаму раёну, Гасцілаўскі, Голдаўскі і Парэцкі сельсаветы — Лідскаму раёну, Галубоўскі сельсавет — Мастоўскаму раёну.
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
Літаратура
- Жалудоцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 363. — ISBN 985-11-0041-2.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.