Жальет — горад на паўднёвым захадзе правінцыі Квебек, Канада. Горад размешчаны прыкладна за 50 км на паўночны ўсход ад Манрэаля, на рацэ Л'Асампсьён. У горадзе знаходзіцца мастацкі музей. У горадзе таксама размешчаны тры франкамоўныя ВНУ, адна англамоўная школа, тры каледжы. Паселішча было заснавана бізнесменам і прамыслоўцам Бартэлемі Жальетам у 1823 годзе, статус горада Жальет атрымаў у 1863 годзе.