Жвачныя

Жвачныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ruminantia Scopoli, 1777

Сямействы
  • Віларогія (Antilocapridae)
  • Жырафавыя (Giraffidae)
  • Кабаргавыя (Moschidae)
  • Аленевыя (Cervidae)
  • Аленькавыя (Tragulidae)
  • Пустарогія (Bovidae)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  9845
EOL  3014522
FW  183403

Жва́чныя (лац.: Ruminantia; ад лац.: rūma — рубец, першы аддзел страўніка жвачных[1]) — падатрад парнакапытных сысуноў, які ўключае шэсць сямействаў. Фітафагі.

Апісанне

Жвачныя адрозніваюцца складанай сістэмай стрававання. Верхніх разцоў няма, замест іх шчыльны мазольны валік. Карэнныя зубы маюць лунчатую будову, якая спрыяе расціранню корму. Іх страўнік мае агульную схему будовы і звычайна мае 4 аддзела: рубец, сетка, кніжка, сычуг (у аленькавых адсутнічае кніжка). У рубцы жывуць сімбіятычныя пратысты, якія ферментуюць цэлюлозу пры дапамозе сімбіятычных унутрыклеткавых бактэрый. Жвачныя могуць пераварваць частку гэтых сімбіёнтаў для атрымання жывёльнага бялку. Вялікае значэнне мае жвачка (адсюль назва). Карэнныя зубы вялікія, разцы і іклы толькі ў ніжняй сківіцы. У многіх добра развітыя рогі.

Жвачка ўяўляе сабой біялагічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога жвачныя жывёлы могуць лепш, чым іншыя траваедныя, ператраўліваць пажыўныя рэчывы грубых кармоў. Адбываецца рэфлекторна ў прамежках паміж кармленнем. Корм невялікімі порцыямі адрыгваецца з рубца і сеткі ў ротавую поласць, дзе перажоўваецца, увільгатняецца слінай і зноў заглынаецца; праз пэўны час цыкл паўтараецца. Паяўляецца ў жывёл з 3-га тыдня і стабілізуецца к 8—10 месяцам. У дарослых жывёл за суткі адбываецца 6—10 жвачных перыядаў.

Сістэматыка

  • Сямейства Жырафавыя (Giraffidae)
  • Сямейства Кабаргавыя (Moschidae)
  • Сямейства Аленькавыя (Tragulidae)
  • Сямейства Віларогія (Antilocapridae)
  • Сямейства Аленевыя (Cervidae)
  • Сямейства Пустарогія (Bovidae)

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 195. — 100 000 экз.