Жылец (фільм, 1976)
«Жылец» (фр.: Le Locataire) — псіхалагічны трылер 1976 года рэжысёра Рамана Паланскага, дзявяты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Ралана Тапора , адаптацыяй кнігі займаліся Жэрар Брак і Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Раман Паланскі, Ізабель Аджані, Мелвін Дуглас, Джо Ван Фліт , Руфюс , Шэлі Уінтэрс[9].
Сюжэт
Сціплы канторскі служачы Трэлкоўскі вырашае змяніць жыллё і пераехаць на новае месца. Ён здымае кватэру ў састарэлым будынку з непрыязнымі суседзямі. Ад кансьержкі ён даведваецца, што папярэдняя кватарантка, Сымона, наклала на сябе рукі, выкінуўшыся з акна. З часам Трэлкоўскі пачынае ўсё больш і больш думаць пра яе, імкнучыся даведацца як мага больш падрабязнасцяў. Неўзабаве ён пачынае вінаваціць суседзяў у яе гібелі.
Акцёрскі склад
Раман Паланскі | – Трэлкоўскі |
Ізабель Аджані | – Стэла |
Мелвін Дуглас | – масье Зі |
Джо Ван Фліт | – мадам Дзіас |
Руфюс | – Джордж Бадар |
Шэлі Уінтэрс | – кансьержка |
Узнагароды
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 намінацыямі[10].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п https://www.imdb.com/title/tt0074811/releaseinfo
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/en/film968575.html Праверана 9 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з http://www.ofdb.de/film/6221,Der-Mieter Праверана 9 мая 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0074811/ Праверана 9 мая 2016.
- ↑ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=2548.html Праверана 9 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt0074811/fullcredits Праверана 9 мая 2016.
- ↑ http://www.adorocinema.com/filmes/filme-2548/ Праверана 9 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Le locataire (1976) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 кастрычніка 2022.
- ↑ Le locataire — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 кастрычніка 2022.
Спасылкі
- Жылец на сайце «Internet Movie Database» (англ.)