Жыровіцкі манастыр
Манастыр | |
Жыровіцкі манастыр | |
---|---|
![]() | |
53°00′51,69″ пн. ш. 25°00′39,97″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
вёска | Жыровічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская епархія |
Першае згадванне | 1587 |
Дата заснавання | 16 стагоддзе |
Статус | дзейнічае |
Сайт | zhirovichi-monastery.by |
![]() |
Жыро́віцкі Свята-Успенскі манасты́р — мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр, які сёння належыць Беларускаму экзархату Рускай праваслаўнай царквы, у вёсцы Жыровічы (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць).
Гісторыя
Манастыр узнік на месцы, дзе, паводле падання, у 1470 г. цудоўным чынам з’явіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. Манастыр быў заснаваны ў канцы XV ст. як праваслаўны. У 1613 г. перайшоў у рукі базыльянаў (манахі грэка-каталіцкай Царквы), якія адрадзілі культ Маці Божай і зрабілі манастыр галоўным цэнтрам Уніі. Першым ігуменам манастыра ў часы Уніі быў Іасафат Кунцэвіч. Намаганнямі базыльянаў за часы Уніі быў узведзены вялікі манастырскі комплекс з мураваных храмаў барочнай архітэктуры. У 1730 г. у прысутнасці дзясяткаў тысяч католікаў візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудатворная ікона Маці Божай з Жыровіцкага манастыра была ўрачыста каранавана залатымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая абвешчана апякункай і заступніцай беларускага народа.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/%D0%92._%D0%96%D1%8B%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_-_%D0%90%D0%BD%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%A3%D1%81%D1%8C%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%80%D0%B0%2C_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_PICT3040.jpg/220px-%D0%92._%D0%96%D1%8B%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_-_%D0%90%D0%BD%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%A3%D1%81%D1%8C%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%80%D0%B0%2C_%D0%B7%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_PICT3040.jpg)
У 1810—1828 гг. манастыр быў рэзідэнцыяй Брэсцкай уніяцкай епархіі, у 1828—1839 гг. — Літоўскай уніяцкай епархіі. У 1839 г. Іосіф Сямашка, карыстаючыся падтрымкай царскай улады і заступніцтвам самога імператара Мікалая I, перавёў частку манахаў Жыровіцкага манастыра ў праваслаўе, а ўпартых адправіў на выпраўленне ў спецыяльна прызначыныя для гэтых мэтаў манастыры, у тым ліку па-за межамі Беларусі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/%D0%92._%D0%96%D1%8B%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_-_%D0%90%D0%BD%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%A3%D1%81%D1%8C%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%80%D0%B0_PICT3042.jpg/220px-%D0%92._%D0%96%D1%8B%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_-_%D0%90%D0%BD%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D0%BB%D1%8C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%A3%D1%81%D1%8C%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%80%D0%B0_PICT3042.jpg)
Дзякуючы таму, што да верасня 1939 года Жыровічы не ўваходзілі ў склад СССР, манастыр ніколі не закрываўся. У міжваенны час манастырскі храм-Кальварыя (царква Узвышэння Святога Крыжа) знахозіўся ў карыстанні рыма-католікаў.
У 1945 г. у Жыровіцкім манастыры былі адкрыты пастырскія курсы, якія ў 1947 годзе былі ператвораныя ў семінарыю. Але ж семінарыя праіснавала толькі да 1963 г.
У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэнне манастыра.
У 1989 г., пасля 26-гадовага перапынку, аднавіла працу Мінская духоўная семінарыя.
У 1991 і 2002 г. абіцель наведваў маскоўскі патрыярх Алексій II.
У цяперашні час манастыр прыцягвае да сябе шмат экскурсій.
Браты
Пострыг прыняў беларускі паэт Алег Бембель
Галерэя
-
Цудадзейны абраз
-
Жыровіцкі абраз Маці Божай на франтоне манастыра
-
Крыніца са св. вадой на тэрыторыі манастыра
-
Купельня і крыніца за тэрыторыяй манастыра
-
Купельня знутры
Гл. таксама
- Бібліятэка Жыровіцкага манастыра
- Шашалевіч, беларускі мастак XVIII ст.
Літаратура
- Бубнов Павел, протодиакон. История изучения прошлого Свято-Успенского Жировичского монастыря // ΧΡΟΝΟΣ : церковно-исторический альманах. — 2018. — № 6. — С. 73-97. — (Исследования). — Библиогр.: с. 91-96 (60 назв.) и в подстроч. примеч. — Рез. англ.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыровіцкі манастыр
- Афіцыйны сайт Жыровіцкага манастыра
- Манастыр. Старонкі гісторыі Архівавана 19 ліпеня 2010. (руск.)
- Жыровічская ікона. Гісторыя вядомай беларускай святыні Архівавана 6 ліпеня 2011.
- Жыровіцкая ікона (руск.)
- Жыровіцкі манастыр на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Фота Жыровіцкага манастыра з вышынi птушынага палёту Архівавана 3 чэрвеня 2016. на сайце «Планета Беларусь»