Жэлька Філіпавіч
Нарадзіўся |
3 кастрычніка 1988[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Славенія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Свабода | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Жэлька Філіпавіч (славенск.: Željko Filipović; нар. 3 кастрычніка 1988, Любляна) — славенскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Славеніі (2013—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Свабода» з Любляны.
Клубная кар’ера
Выхаванец клуба «Дамжале», дарослую кар’еру пачаў у клубе Другой лігі Славеніі «Баніфіка», пазней гуляў у Першай лізе за люблянскую «Алімпію», «Дамжале» і «Копер». У 2010 годзе перайшоў у «Марыбар», колеры якога абараняў на працягу шасці сезонаў. За гэты час стаў пяціразовым чэмпіёнам краіны, тройчы гуляў у групавым раўндзе Лігі Еўропы і аднойчы — у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. У 2016 годзе перайшоў у бельгійскі «Мехелен», за які гуляў 1,5 гады.
У лютым 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. У першай палове сезона 2018 трывала гуляў у асноўным складзе, аднак з лета стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны[4], і неўзабаве паўабаронца папоўніў склад мараканскага клуба «Ітыхад Танжэр»[5]. Аднак, у студзені 2019 года перабраўся ў казахстанскі «Атырау»[6].
У чэрвені 2019 года пакінуў «Атырау», а ў ліпені падпісаў двухгадовы кантракт з сербскай «Вайводзінай». Аднак, правёў за «Вайводзіну» толькі адзін матч і неўзабаве завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
Выступаў за моладзевую зборную Славеніі. 14 жніўня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славеніі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (0:2). Усяго за зборную згуляў у чатырох матчах.
Трэнерская кар’ера
У ліпені 2021 года ўзначаліў клуб «Свабода» з трэцяга дывізіёна Славеніі.
Дасягненні
- Чэмпіён Славеніі (5): 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Славеніі: 2015/16
- Уладальнік Кубка Славеніі (3): 2012, 2013, 2016
- Уладальнік Суперкубка Славеніі (4): 2010, 2012, 2013, 2014
- Пераможца Другой лігі Славеніі: 2008/09
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Зноскі
- ↑ Zeljko Filipovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zeljko Filipovic // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Брестское "Динамо" подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича
- ↑ Брестское "Динамо" расторгло контракты с Нивалдо и Филиповичем
- ↑ Покинувший брестское "Динамо" полузащитник продолжит карьеру в Марокко
- ↑ «Атырау» подписал пятикратного чемпиона Словении