Завалочыцкі сельсавет
Завалочыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Глускі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Завалочыцы |
Дата ўтварэння | 24 чэрвеня 1960 |
Насельніцтва (2019) | 898 |
Плошча | 225,15 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Завало́чыцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Завалочыцы. Плошча — 225,15 км².
Утвораны 24 чэрвеня 1960 года года ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гарадоцкага, Макавіцкага і Сіманавіцкага сельсаветаў, вёскі Баравішча, Дуброва, Людзвінова і Ольніца перададзены ў склад Хвастовіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 12 жніўня 1980 года скасавана вёска Славіна[2]. 20 лістапада 2013 года ў склад Калаціцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бабірова, Горнае, Масцішча, Ясенцы)[3]. 13 красавіка 2018 года вёскі Бабірова, Горнае і Ясенцы вернуты ў склад Завалочыцкага сельсавета[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1306 чалавек[5], з іх 92,7 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 898 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.