Завіцінск
Горад
|
Завіцінск (руск.: Завитинск) — горад (з 1954) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Завіцінскага раёна Амурскай вобласці. Насельніцтва 13,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1906 годзе.
Горад размешчаны ў міжрэчча рэк Завітая і Бурэя (прытокі Амура), за 169 км ад Благавешчанска, за 35 км ад Райчыхінска, чыгуначны вузел (станцыя «Завітая»).