Закон дзейных мас
Зако́н дзе́йных мас вызначае суадносіны паміж канцэнтрацыямі прадуктаў рэакцыі і зыходных рэчываў у стане хімічнай раўнавагі; адзін з асноўных законаў фізічнай хіміі.
Адкрыты ў 1864—67 гг. нарвежскімі вучонымі К. Гульдбергам і П.Вааге, якія назвалі «дзейнай масай» рэчыва яго колькасць у адзінцы аб'ёму (канцэнтрацыю), адсюль назва.
Паводле закону дзейных мас пры нязменнай тэмпературы скорасць элементарнай гамагеннай рэакцыі прама прапарцыянальная здабытку канцэнтрацыі рэагуючых рэчываў у ступенях, роўных стэхіяметрычным каэфіцыентам гэтых рэчываў ва ўраўненні хімічнай рэакцыі.
Напрыклад, для элементарнай хімічнай рэакцыі віду:
закон дзейных мас можна запісаць у выглядзе:
дзе — скорасць хімічнай рэакцыі, — канстанта скорасці рэакцыі.
Законам дзейных мас карыстаюцца пры разліках у хімічнай кінетыцы і тэрмадынаміцы.
Літаратура
- Дзейных мас закон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 103.