Заляшанскі сельсавет
Заляшанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Клецкі раён |
Уключаў | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заляшаны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 22 верасня 1980 |
Заляша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Заляшаны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 22 верасня 1980 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кухчыцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Заляшаны, Іскры, Русаўшчына, Салаўі, Яфімавічы.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.