Заліў Прынцэсы Шарлоты
Прынцэсы Шарлоты | |
---|---|
англ. Princess Charlotte Bay | |
14°25′ пд. ш. 144°00′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Каралавае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Залі́ў Прынцэ́сы Шарло́ты (англ.: Princess Charlotte Bay) — заліў у паўночна-ўсходняй частцы Аўстраліі, які абмывае паўвостраў Кейп-Ёрк у штаце Квінсленд. З’яўляецца часткай Каралавага мора.
Заліў знаходзіцца прыкладна за 350 км на паўночны ўсход ад горада Кэрнс. У яго заходняй частцы размешчаны астравы Фліндэрс і мыс Мелвіл. З’яўляецца часткай Нацыянальнага марскога парку Грэйт-Барыер-Рыф, а таксама абмывае берагі Нацыянальнага парку Лейкфілд. У заліў упадаюць рэкі Нарманбі, Бізант, Норт-Кенэдзі і Морхед.
Заліў быў адкрыты ў 1815 годзе брытанскім лейтэнантам Чарльзам Джэфрызам (англ.: Charles Jeffreys), які назваў яго ў гонар прынцэсы Шарлоты (англ.: Princess Charlotte Augusta of Wales), адзінай дачкі Георга IV.[1][2]
Зноскі
- ↑ Princess Charlotte Bay (англ.). Encyclopædia Britannica Online. Праверана 29 студзеня 2009.
- ↑ Jeffreys, Charles (1782—1826) (англ.). Australian Dictionary of Biography. Праверана 29 студзеня 2009.