Заходнегерцагавінскі кантон
Заходнегерцагавінскі кантон | |||||
---|---|---|---|---|---|
басн.: Zapadnohercegovački kanton харв.: Zapadnohercegovačka županija сербск.: Западнохерцеговачки кантон | |||||
![]() | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Статус | Кантон | ||||
Уваходзіць у | Федэрацыю Босніі і Герцагавіны | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Шырокі Брыег | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Пасушша | ||||
Дата ўтварэння | 26 сакавіка 1996 | ||||
Прэм’ер-міністр | Іван Чосіч | ||||
Афіцыйныя мовы | баснійская, харвацкая і сербская | ||||
Насельніцтва (2013) |
97 893 (7-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 71,86 чал./км² (6-е месца) | ||||
Плошча |
1 362,2 км² (7-е месца) |
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | BA-08 | ||||
Тэлефонны код | 387 | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ba | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Заходнегерцагавінскі кантон (басн.: , харв.: і сербск.: Zapadnohercegovački kanton, Западнохерцеговачки кантон ) — адзін з дзесяці кантонаў, што ўваходзяць ў Федэрацыю Босніі і Герцагавіны. Складаецца з Града Шыракага Брыега, і яшчэ трох абшчын — Пасушша, Грудэ, Любушкі. Заходнегерцагавінскі кантон на поўначы мяжуе з Герцагбасанскім кантонам, на паўночным усходзе і ўсходзе — з Герцагавіна-Нярэтванскім кантонам, на захадзе — з Рэспублікай Харватыяй. Заходнегерцагавінскі кантон з 94 898 жыхарамі паводле перапісу 2013 года — сёмы па колькасці насельніцтва і шосты па яго шчыльнасці сярод кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Заходнегерцагавінскі кантон — сёмы па плошчы (5,21 % плошчы Федэрацыі, ці 2,66 % усёй Босніі і Герцагавіны цалкам).
Геаграфія
Заходнегерцагавінскі кантон размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Босніі і Герцагавіны, і адпаведна сваёй назве займае заходнія раёны Герцагавіны. Адміністрацыйным цэнтрам кантона з’яўляецца Шырокі Брыег. Праз кантон праацякаюць тры ракі — Лішціца, Трэбіжат, Рычына. Найвышэйшы пункт кантона — вяршыня Плочна (2228 м) горнага храбту Чвршніца.
Гісторыя
Гісторыя падрыхтоўкі стварэння дадзенага адміністрацыйна-тэрытаряльнага ўтварэння пачынаецца 18 сакавіка 1994 года падпісаннем Вашынгтонскага пагаднення аб спыненні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і баснійскімі мусульманамі. А ў снежні 1994 года дэкларуецца стварэнне кантона з наступным афіцыйным абвяшчэннем 26 сакавіка 1996 года, як аднаго з дзесяці кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2013 году насельніцтва Заходнегерцагавінскага кантона склала 94 989 жыхара пры шчыльнасці 69,7 чал/км². У той час агульная колькасць дамашніх гаспадарак была 25 081, а сярэдняя колькасць асобаў у адной дамашняй гаспадарцы сягала 3,77. Працаздольнага насельніцтва — 67,7 %. Пераважную большасць насельніцтва складаюць каталікі, якія адносяць сябе да харватаў. Невялікае і раней у рэгіёне сербскае насельніцтва было значна скарочана ў гады Другой сусветнай вайны ў выніку знішчэння харвацкімі ўсташамі, буйным асяродкам якіх былі Любушкі.
Склад насельніцтва ў межах сёння існуючага Заходнегерцагавінскага кантона:
2013
1991
- Харваты — 86 164
- Мусульмане — 1 611
- Сербы — 231
- Югаславы — 278
- Іншыя — 708
Гаспадарка
Адна з галоўных пераваг гаспадарчага развіцця Заходнегерцагавінскага кантона ў яго зручным геаграфічным размяшчэнні на мяжы з Харватыяй, а значыцца і з Еўрапейскім саюзам — так праз рэгіён праходзіць панеўрапейскі аўтатранспартны калідор 5C (яго часткай з’яўляецца Аўтадарога A1 па ўнутранай нумерацыі Босніі і Герцагавіны). Таксама сярод пераваг прыродныя рэсурсы, паміж якіх — ветра- і сонцаэнэргетычныя, турыстычныя (рэкрэацыйныя), і вельмі ўрадлівыя глебы.
.