Зборная Іарданіі па футболе

Сцяг Іарданіі Іарданія
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Іарданіі
Галоўны трэнер Вітал Боркелманс
Капітан Амер Шафі
Найбольшая колькасць гульняў Амер Шафі (143)
Найлепшы бамбардзір Бадран Аль-Шакран, Хасан Абдэль-Фатах (па 30)
Хатні стадыён Міжнародны
Код ФІФА JOR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 107 6 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 37 (жнівень—верасень 2004)
Найніжэйшы 152 (ліпень 1996)
Першая гульня
Сірыя Сірыя 3:0 Іарданія Іарданія
(Александрыя, Егіпет; 1 жніўня 1953)
Самая буйная перамога
Іарданія Іарданія 9:0 Непал Непал
(Аман, Іарданія; 23 ліпеня 2011)
Самае буйное паражэнне
Японія Японія 6:0 Іарданія Іарданія
(Сайтама, Японія; 8 чэрвеня 2012)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў 4 (Упершыню 2004)
Найлепшы вынік Чвэрцьфінал (2004, 2011)

Зборная Іарданіі па футболе — нацыянальная футбольная каманда Іарданіі. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Іарданіі. Зборная ніколі не ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету. Найвышэйшым дасягненнем каманды лічыцца выхад у чвэрцьфінал Кубка Азіі ў 2004 і 2011 годзе.

Гісторыя

Першы міжнародны матч іарданскай зборнай быў згуляны ў 1953 годзе ў Егіпце, дзе каманда прайграла з лікам 3:1 Сірыі. Першы чэмпіянат свету, у адборы да якога Іарданія прыняла ўдзел, быў чэмпіянат 1986 года. На адборы да чэмпіянату свету 2014 Іарданія дайшла да стыкавых матчаў, дзе саступіла па суме дзвюх сустрэч Уругваю 5:0.

Першы (іарданскі) футбольны трэнер, Махамад Авад (бацька Аднана Авада), які дапамог сваёй краіне выйграць міжнародны турнір 1992 года і абодва турніры на Арабскіх гульнях, пачынаючы з 1997 года ў Бейруце і 1999 года ў Амане.

Іарданія пачала прасоўвацца, пад кіраўніцтвам сербскага трэнера Бранка Сміляніча, які дапамог Іарданіі дасягнуць вялікіх вынікаў у 2002 годзе ў кваліфікацыі першага раўнда на чэмпіянат свету, але не змог дапамагчы Іарданіі прэтэндаваць на выхад у наступны раўнд.

Чэмпіянат свету

  • 1930—1986 — не ўдзельнічала
  • 1986—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі

  • 1956—1968 — не ўдзельнічала
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — не ўдзельнічала
  • 1980 — не ўдзельнічала
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — не ўдзельнічала
  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — Чвэрцьфінал
  • 2007 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2011 — Чвэрцьфінал
  • 2015 — групавы этап
  • 2019 — 1/8 фіналу

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.