Зборная Гандураса па футболе

Сцяг Гандураса Гандурас
Мянушкі Катрачас (ісп.: Los Catrachos)
Канфедэрацыя КАНКАКАФ (Паўночная Амерыка)
Федэрацыя Нацыянальная аўтаномная федэрацыя футбола Гандураса
Галоўны трэнер Фабіян Койта
Капітан Майнар Фігероа
Найбольшая колькасць гульняў Майнар Фігероа (155)
Найлепшы бамбардзір Карлас Павон (57)
Хатні стадыён Алімпіка Метрапалітана
Код ФІФА HON
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 70 1 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 20 (верасень 2001)
Найніжэйшы 101 (снежань 2015)
Першая гульня
Гватэмала Гватэмала 9:0 Гандурас Гандурас
(Гватэмала, Гватэмала; 14 верасня 1921)
Самая буйная перамога
Гандурас Гандурас 13:0 Нікарагуа Нікарагуа
(Сан-Хасэ, Коста-Рыка; 13 сакавіка 1946)
Самае буйное паражэнне
Гватэмала Гватэмала 9:0 Гандурас Гандурас
(Гватэмала, Гватэмала; 14 верасня 1921)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 3 (Упершыню 1982)
Найлепшы вынік групавы этап (1982, 2010, 2014)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў 21 (Упершыню 1963)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1981)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2001)
Найлепшы вынік 3 месца (2001)

Зборная Гандураса па футболе — каманда, якая прадстаўляе Гандурас на міжнародных футбольных турнірах і матчах. Кантралюецца і кіруецца Нацыянальнай аўтаномнай федэрацыяй футбола Гандураса. Адна з моцных зборных у КАНКАКАФ. Член ФІФА з 1951 года.

Гісторыя

Першы свой матч зборная Гандураса правяла ў 1921 годзе і была разгромленая Гватэмалай з лікам 9:0. Доўгі час Гандурас не мог пахваліцца вялікімі поспехамі на футбольным полі, абмяжоўваючыся лакальнымі поспехамі, такімі, як перамога над слабой зборнай Нікарагуа ў 1946 годзе з лікам 13:0. Пачынаючы з 1960-х гадоў ўзровень і цікавасць да футбола ў краіне павольна, але пачала ўзрастаць.

Першы «Залаты перыяд» у гісторыі зборнай Гандураса прыйшоўся на пачатак 1980-х гадоў. Гандурас быў абраны месцам правядзення чэмпіянату КАНКАКАФ для зборных (цяпер мае назву Залаты кубак КАНКАКАФ). Гандурасцы бліскуча правялі турнір, абыграўшы ўсе зборныя, якія занялі ў табліцы месца ніжэй 4-га (4:0 — Гаіці, 2:0 — Куба, 2:1 — Канада), і згуляўшы ўнічыю 0:0 з двума прызёрамі турніру — Сальвадорам і Мексікай — і занялі першае месца на турніры ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Паколькі чэмпіянат КАНКАКАФ 1981 быў адначасова адборачным турнірам да чэмпіянату свету 1982 года, Гандурас паехаў у наступным годзе (разам з другім прызёрам Сальвадорам) абараняць гонар Паўночнай, Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна ў Іспанію. Каманда годна правяла турнір, хоць і не змагла выйсці з групы — былі здабыты нічыі з гаспадарамі турніру і Паўночнай Ірландыяй (па 1:1), але мінімальнае паражэнне ад Югаславіі (0:1) не дазволіла Гандурасу выйсці ў наступны раўнд спаборніцтваў.

У 1985 і 1991 гадах Гандурас двойчы займаў 2-е месца ў Залатым кубку КАНКАКАФ.

У 2001 годзе Гандурас запрасілі ў апошні момант для ўдзелу ў Кубку Амерыкі, які прайшоў у Калумбіі. Гандурасцы ў чвэрцьфінале сенсацыйна абыгралі зборную Бразіліі, а ў матчы за 3-е месца абыгралі Уругвай. Такім чынам, Гандурас заняў прызавое трэцяе месца ў сваім адзіным удзеле ў адным з самых прэстыжных футбольных турніраў свету. Пасля Гандурас прызнаваўся адной з самых хутка прагрэуючых футбольных нацый свету па версіях часопіса «World Soccer», МФФІІС і ФІФА.

У 2009 годзе зборная Гандураса заняла трэцяе месца ў фінальнай адборачнай групе КАНКАКАФ і ў другі раз у сваёй гісторыі ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету па футболе 2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, дзе ўзяла толькі адно ачко, згуляўшы ўнічыю са Швейцарыяй (0:0). Сустрэчы з Чылі і Іспаніяй «катрачас» прайгралі і занялі апошняе месца ў групе, не забіўшы ніводнага мяча.

У 2013 годзе Гандурас зноў заняў трэцяе месца ў фінальнай адборачнай групе КАНКАКАФ і трэці раз трапіў на чэмпіянат свету, дзе саступіў ва ўсіх трох матчах і заняў апошняе месца ў групе.

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі